Падзенне Кабула 1992 года — захоп афганскай сталіцы, горада Кабула, войскамі маджахедаў у ходзе грамадзянскай вайны 1989—1992 гадоў. Падзея азнаменавала канец праўлення Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана і ўрада Махамеда Наджыбулы.
Сітуацыя ў краіне 15 лютага 1989 года апошнія савецкія вайскоўцы пакідаюць Афганістан.
Першы час ураду Махамеда Наджыбулы ва ўмовах адсутнасці саюзніцкіх войск атрымлівалася паспяхова супрастаяць узброенай апазіцыі. Яму далося ўмацаваць узброеныя сілы. Паўстанцы прадпрымалі спробы праводзіць наступленні, але ўрадавыя войскі па большай частцы паспяхова адбівалі напады баевікоў. З цягам часу сітуацыя змянілася: армія паўсюдна цярпела паражэнні. У першай палове 1991 года ўрад кантраляваў усяго 10% тэрыторыі Афганістана. Баявы дух арміі быў на нулі, салдаты паўсюдна дэзерціравалі.
Авіяцыя Афганістана, будучы самай эфектыўнай зброяй супраць маджахедаў, была прыкавана да зямлі з-за адсутнасці паліва. Мяцежнікі тым часам захоплівалі буйныя гарады і ўсё часцей праводзілі тэракты ў Кабуле.
Наступленне апазіцыі на горад 18 сакавіка 1992 года Наджыбула абвясціў аб сваёй гатоўнасці сысці ў адстаўку, каб вызваліць месца для нейтральнага Часовага ўрада. Гэты крок прывёў да страты ўнутранага кантролю; яго ўрад распаўся на некалькі фракцый. На гэтым фоне генерал Абдул-Рашыд Дустум, раней адзін з самых эфектыўных камандзіраў Наджыбулы, рушыў на Кабул разам з некаторымі групоўкамі маджахедаў. Першым чынам яны ўзялі пад кантроль Мазары-Шарыф.
16 красавіка Наджыбула быў скінуты кааліцыяй з чатырох таджыкскіх генералаў, якія прапанавалі вядомаму лідару баевікоў Ахмаду Масуду стаць новым кіраўніком дзяржавы, ад чаго той адмовіўся.'Afghan guerrillas order Kabul Army to surrender city'. The New York Times, 18 April 1992. Retrieved 24 January 2018. Тым часам войскі Дустума захапілі міжнародны аэрапорт КабулаThe Fall of Kabul, April 1992 – Library of Congress country studies.. Маджахеды таксама наблізіліся да Кабула і прыгразілі атакаваць горад, калі цяперашняя адміністрацыя не перадасць ім уладу. Пасля афганскі ўрад дазволіў баевікам увайсці ў сталіцу.
Гарадскія сутыкненні паміж баевікамі Паўстанцы ўвайшлі ў Кабул без бою«Интернациональный долг», наркотики, ловушка для СССР. Вопросы и ответы о войне в Афганистане .
Першым з правадыроў паўстанцаў у горад трапіў Гульбедзін Хекмаціяр. Ён быў блізкі да ўсталявання поўнага кантролю над Кабулам, што заахвоціла сілы Масуда і Дастума таксама ўвайсці ў сталіцу, каб прадухіліць прыход да ўлады Хекмаціяра.
25 красавіка паміж фракцыямі апазіцыі пачаліся сутыкненні. Да 27 красавіка прыхільнікі Масуда і Дустума выціснулі Хекмаціяра з Кабула'The Peshawar Accord, 25 April 1992'. Website photius.com. Text from 1997, purportedly sourced on The Library of Congress Country Studies (USA) and CIA World Factbook. Retrieved 22 December 2017.. Атрады апошняга былі адціснуты на поўдзень, за межы горада, але ў сталіцу ўвайшлі новыя групоўкі маджахедаў і падзялілі паміж сабой Кабул.
Гл. таксама Падзенне Кабула (2021)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Красавік 1992 года Катэгорыя:Гісторыя Кабула