Культура заходнябалцкіх курганоў — археалагічная культура, якая атрымала назву ад характэрнага тыпу пахавальных помнікаў, распаўсюджаных з сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э. на тэрыторыях сучаснай Калінінградскай вобласці Расіі, на захадзе Літвы, паўночным усходзе Польшчы, часткова на захадзе Беларусі (тыпу Нача).

Пачала вывучацца нямецкімі археолагамі ў XIX ст. Асноўныя абагульняючыя працы выйшлі ў пач. 1970-х гадоў (Л. Акуліч, Е. Акуліч).

Характэрны каменныя курганныя і грунтавыя могільнікі, пахаванні ў якіх выконваліся па абрадзе трупаспалення. Акрамя каменных венцаў і абкладак курганоў для пахаванняў часта выкарыстоўвалі дадатковыя канструкцыі (абставы, скрыні, абкладкі). У пахавальны інвентар уваходзілі ўпрыгажэнні, узбраенне, прылады працы, кераміка. Паселішчы (свайныя на берагах Мазурскіх азёр) вывучаны толькі на тэрыторыі Польшчы.

Літаратура А. М. Мядзведзеў. Заходнябалцкіх курганоў культура // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2009.

Катэгорыя:Археалагічныя культуры Беларусі Катэгорыя:Археалагічныя культуры Літвы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Польшчы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Расіі Катэгорыя:Балты