Змага́р, жаночая форма змага́рка — той, хто змагаецца з кім-небудзь за што-небудзь; барацьбіт.

Таксама можа азначаць:

Змагары — палітычны цэтлік, які выкарыстоўваецца дзяржаўнымі СМІ Беларусі і прарасійскімі рэсурсамі для дыскрэдытацыі апазіцыі і іншадумцаў.

Псеўданімы Алесь Змагар (1903—1995) — псеўданім беларускага паэта, празаіка, драматурга і перакладчыка Аляксандра Яцэвіча. Саўка Змагар (1895—1938) — адзін з псеўданімаў беларускага драматурга, празаіка, публіцыста і паэта Леапольда Родзевіча. Янка Змагар (1896—1957) — псеўданім беларускага грамадска-палітычнага дзеяча Янкі Чарапука.

Выданні «Малады змагар» — нелегальная газета ЦК КСМЗБ (1930—1935). «Большэвіцкі змагар» — газета, орган Ельскага райкама КП(б)Б (1930-я). «Калгасны змагар» — газета, орган Бягомльскага райкама КП(б)Б (1930-я).

Крыніцы