Расійска-афганскія адносіны — дзяржаўныя адносіны паміж Расіяй і Афганістанам.
Расія мае пасольства ў Кабуле і Генеральнае консульства ў Мазары-Шарыфе. У Маскве дзейнічае пасольства Афганістана.
Царскі перыяд
У XIX стагоддзі Афганістан служыў буфернай дзяржавай паміж Расійскай імперыяй і Брытанскай імперыяй.
Савецкі перыяд Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1917 годзе адбылося збліжэнне дзвух краін. У 1919 годзе Савецкая Расія стала першай, хто пасля трэцяй англа-афганскай вайны ўстанавіў дыпламатычныя адносіны з АфганістанамAmin Saikal, Ravan Farhadi, Kirill Nourzhanov. Modern Afghanistan: a history of struggle and survival . I.B.Tauris, 2006. ISBN 1-84511-316-0, 9781845113162. Pg 64. У 1921 годзе падпісаны Дагавор аб дружбе, які прадугледжваў права афганскага транзіту праз Савецкі Саюз. Ранняя савецкая падтрымка ўключала ў сябе фінансавую дапамогу, пастаўкі самалётаў, абслугоўваючага тэхнічнага персаналу і аператараў тэлеграфа.
У 1950-х СССР пачаў ажыццяўляць буйныя праграмы эканамічнай дапамогі Афганістану. У перыяд паміж 1954 і 1978 гадамі Афганістан атрымаў ад Масквы больш за 1 млрд долараў, у тым ліку — значнае ваеннае ўзмацненне.
У 1964 годзе з урадам Каралеўства Афганістан быў падпісаны кантракт на распрацоўку двух праектаў — уладкавання Шыберганскай групы газавых радовішчаў (Джар-Кудук, Ходжа-Гугердак, Етым-Таг) і праектавання газаправодаў Шыберган—Мазары-Шарыф, Шыберган—СССР
У 1967 годзе пры дапамозе СССР запушчана ў эксплуатацыю газавае радовішча Ходжа-Гугердак, пабудаваны газаправод Афганістан—СССР, уключаючы паветраны пераход праз раку Амудар’ю. У 1968 годзе пабудаваны газаправод Ходжа—Гугердак—Мазары-Шарыф да завода азотных угнаенняў. Праз савецка-афганскую мяжу былі пабудаваны два газаправоды ва Узбекістан і Туркменістан. Максімум здабыча дасягала 4 мільярдаў кубаметраў газу штогод, з іх 2-3 мільярды перапраўляліся ў СССР. Газ даваў 23% бюджэту Афганістана, астатняе — дываны, сухафрукты. Афганскі газ затыкаў дзірку ва ўзбекскім газавым праекце і стаў асноўнай эканамічнай прычынай савецкага ўмяшання ў Афганскі канфлікт.
У 1973 годзе дзве краіны абвясцілі пагадненні на 200 млн дол. па пастаўках газу і нафты, развіццю гандлю, транспарту, ірыгацыі і будаўніцтве заводаў.
Пасля ўводу ў 1979 годзе войск у Афганістан СССР дапоўніў свае абавязацельствы па аказанні дапамогі гэтай дзяржаве мэтавым умацаваннем афганскай эканомікі і аднаўленнем арміі. Савецкі Саюз прадаставіў рэжыму Бабрака Кармаля беспрэцэдэнтныя 800 мільёнаў долараў.
Крэмль падтрымліваў рэжым Махамеда Наджыбулы і пасля вываду войск у лютым 1989 года.
У 1980-х СССР рыхтаваў афганскіх грамадзян для ажыццяўлення сумеснага савецка-афганскага касмічнага палёту і з 29 жніўня па 7 верасня 1988 года ў рамках савецкай касмічнай праграмы «Інтэркосмас» і афганскай праграмы «Шамшад» Маманд Абдул Ахад здзейсніў касмічны палёт на караблі «Саюз ТМ-6» на савецкую арбітальную станцыю «Мір» у якасці касманаўта-даследчыка. На борт з сабой узяў нацыянальны сцяг і два экзэмпляры Карана.
Сучасны перыяд
У ліпені 1993 года паўстанцы-таджыкі разам з афганскімі баевікамі атакавалі фарпост расійскіх пагранічнікаў на мяжы Афганістана і Таджыкістана, у выніку чаго загінулі 25 расійскіх вайскоўцаў. Гэта заахвоціла Маскву нанесці ўдары па Афганістану, які ў той час кіраваўся рухам Талібан.
Расія яшчэ больш расчаравалася ў Талібане з-за яго падтрымкі чачэнскіх сепаратыстаў шляхам прадастаўлення прытулку тэрарыстычным групам, якія дзейнічалі ў Цэнтральнай Азіі і ў самой Расіі. З прычыны гэтага, Масква аказала ваенную дапамогу Паўночнаму альянсу, які ўдзельнічаў у звяржэнні рэжыму талібаў падчас амерыканскага ўварвання ў 2001 годзе.
У 2002—2005 гадах Расія бязвыплатна перадала Афганістану транспартную тэхніку і іншую ваенную маёмасць на суму больш за 200 млн долараў ЗША. У 2007 годзе Афганістан закупіў ваеннай авіятэхнікі і запасных частак да яе (да савецкай авіятэхніцы) на 8,48 млн долараў. Расійскія спецыялісты рамантавалі самалёты і верталёты ВПС Афганістана. У 2008 годзе ў Расію на вучобу ў ваенных навучальных установах прыбыла першая група афганскіх афіцэраў; у 2010 гадах пачала ажыццяўляцца праграма падрыхтоўкі 225 афганскіх паліцэйскіх штогод у ВНУ МУС Расіі. Таксама Расія аказвала гуманітарную дапамогу.
У сакавіку 2014 года Афганістан далучыўся да Сірыі і Венесуэлы, прызнаўшы Крымскі паўвостраў часткай Расіі.
Пры другім рэжыме талібаў Пасля вяртання талібаў да ўлады ў Афганістане ў жніўні 2021 года ніводная краіна, уключаючы Расію, фармальна не прызнала рэжым талібаў законным урадам. Аднак прадстаўнікі руху наведвалі Маскву і ў верасні 2021 года сустракаліся з міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым. Акрамя таго, у Кабуле працягвала працу расійскае пасольства, тады як многія дзяржавы свае дыпламатычныя прадстаўніцтвы адклікалі.
У сакавіку 2022 года Расія выдала акрэдытацыю першаму афганскаму дыпламату, накіраванаму ў Маскву ад урада талібаў.
У верасні расійскія ўлады і прадстаўнікі талібаў дамовіліся аб пастаўках у Афганістан бензіну, дызельнага паліва, газу і збожжа. Масква на некаторы перыяд прапанавала талібам зніжку адносна агульнасусветных коштаў.
З 1 ліпеня 2025 года ў РФ прыступіў да працы новы афганскі пасол. 3 ліпеня 2025 года Расія першай у свеце афіцыйна прызнала дзяржаву талібаў — Ісламскі Эмірат Афганістан.
Гл. таксама Выбух ля расійскага пасольства ў Кабуле Беларуска-афганскія адносіны
Крыніцы
Літаратура Густерин П. В. Советская дипломатия на мусульманском Востоке в 1917—1921 годах. — Саарбрюккен, 2014. — ISBN 978-3-659-17980-8.
Спасылкі Россия и Афганистан Всё об Афганистане Густерин П. В. Установление дипломатических отношений между Советской Россией и Афганистаном
Афганістан Катэгорыя:Палітыка Афганістана