Тычаны — рака ў Эвенкійскім раёне Краснаярскага краю Расіі, левы прыток Чуні. Даўжыня ракі — 333 км. Плошча вадазборнага басейна — 9720 км².
Рака выцякае з возера Мурумэ на Тунгускім плато на вышыні больш за 452 м над узроўнем мора . Ад вытоку цячэ на поўнач і паўночны захад, працякае праз возера Ківабо на поўдзень ад гор Урэмі, пасля чаго накіроўваецца на захад, робячы некалькі выгібаў на поўнач і поўдзень. Пасля ўпадзення ракі Шушук рэзка паварочвае на паўночны захад. Умерана меандруе . На берагах — узгорыстая тайга з перавагай лістоўніцы, бярозы і кедра. Упадае ў Чуню па левым беразе на адзнацы 159 м над узроўнем мора ля пакінутага сяла Тычаны, ніжэй упадзення Ніжняй Чунку, за 42 км ад вусця Чуні. Шырыня перад вусцем складае 95—169 м пры глыбіні 0,6—0,9 м, хуткасць плыні ў нізоўях — 0,6 м/с.
Асноўныя прытокі Указаны пайменаваныя прытокі даўжынёй 30 км і болей Назва Адлегласць ад вусця Даўжыня Палажэнне Гарнастай 30 30 правы Кукшыды 73 55 левы Корда 75 114 левы Ханулі 93 39 правы Кірамкіма 124 40 правы Сунгтапчу 141 32 левы Кэвэдэ 183 31 правы Хушмукан 221 68 левы Шушук 228 86 левы
Дадзеныя воднага рэестра Па дадзеных дзяржаўнага воднага рэестра Расіі і геаінфармацыйнай сістэмы водагаспадарчага раянавання тэрыторыі РФ, падрыхтаванай Федэральным агенцтвам водных рэсурсаў:
Басейнавая акруга — Енісейская Рачны басейн — Енісей Рачны падбасейн — Падкаменная Тунгуска. Водагаспадарчы ўчастак — Чуня Код воднага аб'екта — 17010500212116100046466
Зноскі
Катэгорыя:Артыкулы, якія выкарыстоўваюць карту без даты выпуску і/ці года стану мясцовасці Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Чуні