Валянціна (Барбара) Андрэева ​​(нар. 19 лютага 1985, Орша) — беларуская выдавец, рэдактарка ​​і куратарка культурных праектаў. Сузаснавальніца і галоўная рэдактарка беларускага незалежнага выдавецтва Gutenberg Publisher, заснаванага ў 2023 у выгнанні ў Кракаве, ПольшчаЗаснавальніца беларускага выдавецтва ў Кракаве: «Беларусаў тут вельмі шмат, і яны цудоўныя» // Радыё Свабода 25 лютага 2023 .

Нарадзілася ў Оршы. Атрымала адукацыю ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, атрымаўшы ступень бакалаўра ў галіне выдавецкай справы (2007) і ступень магістра ў галіне журналістыкі (2008). Працягнула свае акадэмічныя даследаванні, скончыўшы аспірантуру па тэксталогіі ў 2015 годзе. Акрамя таго, яна мае ступень Mini MBA і сертыфікат IPMA па кіраванні праектамі.

З 2010 працавала ў розных беларускіх выдавецтвах («Тэхналогія», «Кнігазбор»), у часопісе «Наша гісторыя» на адказных рэдактарскіх пасадах. З'яўляецца сузаснавальніцай (разам з мужам Іллём Андрэевым) творчай студыі imago.by, якая спецыялізуецца на міждысцыплінарных культурных праектах, пераважна, звязаных з гістарычнай картаграфіяй і гістарычнай імагалогіяй Беларусі.

Кіравала некалькімі праектамі, звязанымі з рэканструкцыяй гістарычных беларускіх дакументаў і карт, распрацоўкай настольных гульняў. З'яўляецца су-аўтаркай кніг «Брэст на старых картах і планах» (2019) і «Мінск на старых картах і планах» (2021). У складзе студыі imago.by рэалізоўвала праекты перавыдання гістарычнай карты Беларускай Народнай Рэспублікі (2017), рэканструкцыі і выдання гравюры з панарамным выглядам Гродна 1568 года аўтарства М. Цюндта (2018) і стварэння гістарычнай друкарні ў Гарадзенскім замку. Кіравала краўдфандынгавымі кампаніямі па зборы сродкаў на гэтыя праекты.

З 2023 па пачатак 2026 выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла некалькі дзясяткаў кніг. Распрацавала амбітную праграму перавыдання лепшых беларускіх кніг першага 30-годдзя незалежнасці (1991—2020)«Важна, каб мы маглі зірнуць на сябе з усіх бакоў ды зразумець: хто ж мы такія, беларусы». Валянціна Андрэева пра перазагрузку беларускай літаратуры 1991-2020 // budzma.org , якую давялося істотна карэктаваць у сувязі з тым, што Gutenberg Publisher, першым сярод беларускіх незалежных выдавецтваў, было абвешчана "экстрэмісцкім фармаваннем"Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем // budzma.org 23.02.2026 .

Сям'я

​​Жыве ў эміграцыі з 2022, у цяперашні час у Кракаве, Польшча, з мужам і двума дзецьмі.

Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі

Зноскі