Якаў Львовіч Каламінскі (; , мястэчка Нароўля, Палеская вобласць, БССР, СССР — , Беларусь) — савецкі і беларускі псіхолаг, доктар псіхалагічных навук (1981), прафесар (1982), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага таварыства псіхолагаў. Паходжанне і сям’я Нарадзіўся 11 студеня 1934 года ў мястэчку Нароўля Палескай вобласці БССР у яўрэйскай сям’і. Бацька Леў Каламінскі адслужыў у войску ў МурманскуКоломинский Яков Львович. Выпуск #7. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?. Маці працавала ў Нароўлі загадчыцай раённай бібліятэкі і была вядомай жанчынай у мястэчкуЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.byКоломинский Яков Львович. Выпуск #7. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?.

Брат — Навум Львовіч Каламінскі (1938—2007), доктар псіхалагічных навук, прафесар.

Жонка — дыктар Беларускага радыё Ада Сямёнаўна КаламінскаяЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by. Ад жонкі нарадзілася дачка Вольга Якаўлеўна Каламінская, якая пазней нарадзіла блізняшак (Дар’я і Кацярына)Яков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by. Адукацыя і працоўная дзейнасць У гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) знаходзіўся ў эвакуацыі ў Ашхабадзе (Туркменістан)Яков Коломинский // livelib.ru. Пасля заканчэння вайны вярнуўся ў мястэчка Нароўля і вучыўся ў сярэдняй школе, дзе сябраваў з Давідам Рыгоравічам Сімановічам (пазней — рускамоўным паэтам)Коломинский Яков Львович. Выпуск #7. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?, і вельмі высока ацаніў якасць адукацыі ў нараўлянскай школеКоломинский Яков Львович. Выпуск #7. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?. Заўсёды з удзячнасцю ўспамінаў свайго школьнага выкладчыка рускай мовы і рускай літаратуры Барыса Навумавіча Хандроса (1923—2006), які вельмі творча і эмацыянальна выкладаў на ўроках літаратурыЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by.

У 1951 годзе скончыў школу ў Нароўлі са срэбным медалём і хацеў паступаць далей вучыцца ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт, каб стаць журналістамЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.byКоломинский Яков Львович. Выпуск #7. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?. Аднак не быў прыняты ў БДУ на журналістыку з-за сваёй яўрэйскай нацыянальнасціЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by, пасля чаго Каламінскі пайшоў падаваць свае дакументы ў Мінскі педагагічны інстытут на педагагічны факультэтКоломинский Яков Львович. Выпуск #7. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?, дзе быў залічаны студэнтам у 1951 годзе. На першым курсе для яго самым цікавым і вартым прадметам стала псіхалогія, таму далей ён сваё жыццё вырашыў прысвяціць псіхалогііЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by, але любіў усё жыццё і мастацкую літаратуру — у першую чаргу рускіх і беларускіх паэтаў. Сябр дзяцінства Давід Рыгоравіч Сімановіч пазней падарыў Каламінскаму з вялікім дарчым надпісам свой зборнік рускамоўных вершаў «Чаго там на жыццё крыўдзіцца», дзе ёсць узнёслыя вершы пра нараўлянскае Палессе і супольнае дзяцінстваКоломинский Яков Львович. Выпуск #7. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?. Яшчэ адным блізкім сябрам Якава Каламінскага быў рускі паэт Андрэй Андрэевіч ВазнясенскіЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by.

Першы навуковы даклад Якава Каламінскага па псіхалогіі называўся так: «Закон сілы ў вучэнні Паўлава аб вышэйшай нервовай дзейнасці»Яков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by.

У 1955 годзе скончыў педагагічны інстытут у Мінску і атрымаў дыплом з адзнакай і кваліфікацыяй «педагогіка і псіхалогія» і быў накіраваны на працу ў Навагрудак, дзе з 1955 па 1958 год выкладаў педагогіку і псіхалогію ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы. Перад ад’ездам у Навагрудак ажаніўся з Адай, студэнткай Мінскага педагагічнага інстытута: Ада давучвалася адзін год у інстытуце ў Мінску, а Якаў паехаў у НавагрудакЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by. Сям’я ўз’ядналася праз год, калі Аду пасля сканчэння інстытута накіравалі ў Навагрудак працаваць настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школеЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by.

Пасля закрыцця ў 1958 годзе навагрудскага педвучылішча, пераехаў з жонкай Адай у Мінск, дзе з 1958 па 1960 год працаваў выхавальнікам і настаўнікам школы-інтэрната № 7. Жонка Ада стала дыктарам Беларускага радыёЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by. Да гэтага перыяду працы адносіцца пачатак эксперыментальных псіхалагічных і педагагічных даследаванняў Якава Каламінскага. Вынікі даследаванняў былі апублікаваны ў першым у яго жыцці навуковым артыкуле ў калектыўным навуковым зборніку «Першыя поспехі» (пад рэд. Р.І. Вадэйка, г. Мінск, 1960 год)Яков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by.

У 1960 годзе паступіў у аспірантуру па псіхалогіі ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, быў прыкамандзіраваны да НДІ псіхалогіі Акадэміі паслядыпломнага навучання РСФСР, дзе пад кіраўніцтвам Лідзіі Ільінічны Бажовіч падрыхтаваў і ў 1963 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Вопыт псіхалагічнага вывучэння ўзаемаадносін паміж вучнямі ў класе», атрымаўшы ступень кандыдата псіхалагічных навук. У дысертацыйным даследаванні выкарыстаў новыя ў той час для псіхалагічнай навукі ў СССР метад і тэорыю — сацыяметрыю амерыканскага псіхолага і сацыёлага Якаба Марэна (1892—1974)Яков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by.

З верасня 1963 года Якаў Каламінскі працаваў ў МДПІ ім. А.М. Горкага: у 1968 годзе яму было прысвоена званне дацэнта; з 1978 па 2006 г. — загадчык кафедры дзіцячай і агульнай псіхалогіі БДПУ; з 2006 г. — прафесар кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі БДПУ. У 1970 годзе ў Маскве выйшла ў друку яго кніга «Чалавек сярод людзей», якая зрабіла яго вельмі знакамітым псіхолагамЯков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by. Пазней Каламінскі выказваўся, што ўсе яго кнігі яму дарогі, але мае сярод іх асабліва любімыя: «Чалавек сярод людзей», «Гутаркі пра таямніцы псіхікі», «Псіхалогія зносін», «Пазнай самога сябе», «Ад чалавека да чалавека», «Псіхалогія: Паэзія і проза выкладання»Яков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by.

У 1980 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Псіхалогія асабістых узаемаадносін у групе аднагодкаў. Агульныя і ўзроставыя асаблівасці» і атрымаў у 1981 годзе ступень доктара псіхалагічных навук. У 1982 г. яму было прысвоена званне прафесара.

Член дысертацыйнага савета пры БДПУ. У 1995—2010 гадах — галоўны рэдактар беларускага часопіса «Псіхалогія» (Мінск).

На Усесаюзным з’ездзе Таварыства псіхолагаў СССР (1989) быў абраны яго віцэ-прэзідэнтам. Старшыня Беларускага Таварыства псіхолагаў. З’яўляўся сапраўдным членам Беларускай акадэміі адукацыі, Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы (Масква), Міжнароднай акмеалагічнай акадэміі (Санкт-Пецярбург), Балтыйскай педагагічнай акадэміі (Санкт-Пецярбург).

Чытаў лекцыі ва ўніверсітэтах ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Польшчы, Венгрыі, Даніі, Швейцарыі, Украіны, Балгарыі, краін Прыбалтыкі. Выступаў з дакладамі на многіх міжнародных псіхалагічных кангрэсах.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю ў галіне псіхічнага здароўя і выступаў за гуманнае стаўленне да псіхічна хворых і абарону іх праў5 фактов о Якове Львовиче Коломинском.

Навуковы ўклад у псіхалогію Займаўся псіхалогіяй узаемаадносін у малых групах, сацыяльнай псіхалогіяй развіцця асобы, сацыяльнай педагагічнай псіхалогіяй і псіхалагічнай культурай.

Аўтар звыш 400 навуковых, навучальных і навукова-папулярных прац (сярод іх — 35 кнігКоломинский Яков Львович. Выпуск #7. Моя малая родина, или Почему я стал педагогом?), у тым ліку 30 замежных выданняў на 16 мовах. Эксперыментальныя і тэарэтычныя даследаванні паклалі пачатак новай галіне псіхалагічнай навукі — узроставай і педагагічнай сацыяльнай псіхалогіі. Пад яго кіраўніцтвам паўстала адпаведная навуковая школа, абаронена звыш 40 кандыдацкіх і 8 доктарскіх дысертацый, распрацавана праграма сацыяльна-педагагічнай рэабілітацыі дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Асноўныя навуковыя працы Манаграфіі Коломинский Я. Л. Психология личных взаимоотношений в детском коллективе. — Минск: «Народная асвета», 1969. Коломинский Я. Л. Человек среди людей. — : «Молодая гвардия», 1970. Коломинский Я. Л. Беседы о тайнах психики. — : «Молодая гвардия», 1976. Коломинский Я. Л. Психология взаимоотношений в малых группах. — Минск: «издательство БГУ им. В. И. Ленина», 1976. Коломинский Я. Л. Человек: психология. — : «Просвещение», 1980. Коломинский Я. Л. Психология детского коллектива. Система личных взаимоотношений. — Минск: «Народная асвета», 1984. Коломинский Я. Л., Лисина М. И. Генетические проблемы социальной психологии. — Минск: «Университетское», 1985. Коломинский Я. Л., Панько Е. А. Психология детей шестилетнего возраста. — Минск: «Университетское», 1999. Коломинский Я. Л., Панько Е. А., Игумнов С. А. Психическое развитие детей в норме и патологии. — : «Питер», 2004. Коломинский Я. Л. (редактор) Психология педагогического взаимодействия. — : «Речь», 2007. Коломинский Я. Л., Реан А. А. Социальная педагогическая психология. — : «Прайм-Еврознак», 2008. Коломинский Я. Л. Основы психологии. — : «Прайм-Еврознак», 2010. Коломинский Я. Л., Стрелкова О. В. Психологическая культура детства. — Минск: «Вышэйшая школа», 2013.

Артыкулы Жизнь и судьба в контексте психологического исследования. Сборник научных работ / под ред. Максименко С. Д.- Т.7. — Вып. 20. — Ч.1. — Житомир: Изд-во ЖГУ им. И.Франка, 2009. — 296 с.; Формирование психологической культуры в зоне ближайшего развития будущих педагогов. БГПУ, 2010; Психологические проблемы смысла жизни в старости. БГПУ, 2010; Игра в жизни дошкольника: учеб. пособие. Мн., 2012; Теоретические и прикладные аспекты психологической культурологии. БГПУ, 2014; Психологическая культура и сакральная цивилизация. БГПУ, 2014; Социально-психологические закономерности геронтогенеза. БГПУ, 2014; Социально-психологическая наблюдательность у будущих учителей. Чебоксары: Изд-во Чуваш. ун-та, 2014; Социально-психологическая наблюдательность в структуре психологической культуры педагога. Москва., СПб.: Нестор-История, 2014; Условие укрепления психологического здоровья субъектов педагогического и управленческого взаимодействия в дошкольном учреждении. БГПУ, 2014; Культурно-сакральное пространство гуманитарного образования. Красноярский государственный педагогический университет им. В. П. Астафьева, 2014; Узнагароды Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі СССР» Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» Рэспублікі Беларусь Медаль ВДНГ (СССР) Ганаровыя граматы Выказванні

«Кажуць, што там, дзе шмат мудрасці, шмат смутку. Магчыма, ёсць гэты смутак і ў псіхалагічнай мудрасці. Але ў псіхалагічным невуцтве яго значна больш»Яков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by. «Шчаслівы і паспяховы той чалавек, які ўмее камунікаваць»Психолог Яков Коломинский: «Счастлив и успешен тот человек, который умеет общаться» // minsknews.by. «Захапленне — гэта шчаслівы стан. Няма захаплення — няма і чалавека»Яков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by. «У фальклор і мастацкую літаратуру змясцілася ўся псіхалогія. Гэтаму шмат у чым і прысвечана адна з апошніх маіх кніг "Псіхалогія: Паэзія і проза выкладання"»Психолог Яков Коломинский: «Счастлив и успешен тот человек, который умеет общаться» // minsknews.by. «У псіхалогіі столькі праўды, колькі ў ёй паэзіі»Яков Львович Коломинский — патриарх белорусской психологии // sb.by.