Айдзі Валік (, нар. , , Эстонія) — эстонская дзіцячая пісьменніца, паэтэса. Скончыла Тартускі ўніверсітэт (1996).

Айдзі Валік вядомая ў першую чаргу як пісьменніца твораў для дзяцей і юнацтва. Апублікаваны таксама зборнікі яе вершаў, якія ў ранні перыяд творчасці выходзілі пад псеўданімам Атс. Найбольшую вядомасць атрымаў яе раман «Як жывеш, Анн?», які вытрымаў 9 выданняў і ўвайшоў у школьную праграму і ў падручнікі па літаратуры, а таксама перакладзены на фінскую, латышскую і літоўскую мову.

Айдзі Валік з’яўляецца таксама сцэнарыстам перадачы тэлеканала «Kanal 2» «Таямніцы» («Saladused»).

Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі