Абу Акла Кайкал (; ) , таксама Абу Агла Кейкел — суданскі генерал, заснавальнік Сіл шчыта Судана.

Біяграфія Паходзіць з Бутаны ў Цэнтральным Судане. З’яўляецца адстаўным афіцэрам Узброеных сіл Судана. У 2022 годзе заснаваў групоўку «Сілы шчыта Судана». Стаў ключавым членам выканаўчага офіса «Форуму свабоднага Бутана», які займаецца справамі яго роднага рэгіёна.

Пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Судане Кайкал спачатку перайшоў на бок урадавай арміі, але ў жніўні 2023 года заявіў аб сваёй падтрымцы САП. У кастрычніку 2024 года зноў перайшоў да ўрада. У адказ САП правялі серыю масавых забойстваў мірных жыхароў у штаце Гезіра.

Крыніцы

Катэгорыя:Ваенныя Судана Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане