Кансэкра́цыя (ад — «асвячэнне») — шматзначны рэлігійны тэрмін, які выкарыстоўваецца пераважна ў каталіцкай традыцыі.
Значэнні Кансэкрацыя — абрад узвядзення ў духоўны сан (дыякана, прэсвітэра, біскупа), які таксама называюць ардынацыяй. Кансэкрацыя — абрад асвячэння хлеба і віна падчас Еўхарыстыі, калі яны ператвараюцца ў Цела і Кроў Хрыста. Кансэкрацыя — абрад асвячэння прадметаў культу, напрыклад, крыжа, алтара або новага храма. Кансэкрацыя — стан жыцця ў Каталіцкім Касцёле, які прадугледжвае прыняцце евангельскіх парадаў (цнатлівасці, убоства, паслухмянасці). Кансэкрацыя — абрад пасмяротнага абагаўлення імператара (апафеоз) у Старажытным Рыме.