Пельтыгеравыя (Peltigeraceae) — сямейства ліхенізаваных грыбоў парадку .

Апісанне Слаявіна ліставатая, буйналалопасцевая, гетэрамерная, зелянявая, шэрая або карычневая ў сухім стане і зялёная да блакітна-шэрага і карычневага колеру ў вільготнымVitikainen, Orvo. Peltigeraceae. — Nordic Lichen Flora. Vol. 3. — 2007. — P. 113.. Верхняя паверхня слаявіны гладкая або лямцавая, ніжняя звычайна пухнаста-лямцавая, нярэдка з разгалінаванай сеткай жылак і добра прыкметнымі пучкамі рызаідальных цяжаў або рызінЖизнь растений : в 6 т. / гл. ред. Ал. А. Фёдоров. — М. : Просвещение, 1977. — Т. 3 : Водоросли. Лишайники / под ред. М. М. Голлербаха. — С. 449. — 487 с. — 300 000 экз.. Цэфаладыі часам прысутнічаюць, паверхневыя або пагружаныя. Апатэцыі развіваюцца на канцах лопасцяў з верхняга і ніжняга боку слаявіны або бываюць пагружанымі ў невялікія ямчатыя паглыбленні ў цэнтральнай частцы слаявіны. Характэрна, што ў пачатку свайго развіцця апатэцыі звычайна пакрыты тоненькім покрывам, утвораным каравым пластом слаявіны, пазней покрыва рэпаецца і агаляе карычневы дыск. Сумкі цыліндрычныя або булавападобныя. Споры бясколерныя або светла-карычневыя, эліпсоідныя або іголкападобныя, з адной або некалькімі папярочнымі перагародкамі. Канідыёмы, калі прысутнічаюць, то ў выглядзе пікнід.

Фотабіёнт — аднаклетачныя зялёныя водарасці роду або цыянабактэрыі роду .

Хімічны склад Хімічны склад шматстайны.

Месцапражыванні і распаўсюджванне Растуць звычайна на глебе, радзей развіваюцца на кары дрэў або паверхні скал.

Класіфікацыя Паводле базы даных Catalogue of Life на люты 2026 года сямейства ўключае наступныя роды:

Крыніцы

Літаратура

Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. Ал. А. Фёдоров. — М. : Просвещение, 1977. — Т. 3 : Водоросли. Лишайники / под ред. М. М. Голлербаха. — С. 449. — 487 с. — 300 000 экз. Определитель лишайников СССР / отв. ред. И. И. Абрамов. — Л.: Изд-во «Наука». Ленингр. отд., 1975. — Т. 3. Калициевые — Гиалектовые. — С. 139—140. — 275 с. — 2100 экз.

Катэгорыя:Лішайнікі Катэгорыя:Сямействы грыбоў *