Ісролік, дакладней Ісрулік — яўрэйскі штотыднёвы часопіс, які выдаваўся ў Лембергу з верасня 1875 года па люты 1876 годау Вінера: з 23 ліпеня 1875 па 2 лютага 1876. Выдаўцамі-рэдактарамі былі пісьменнікі Лінецкі і Голдфадэн.
К таму часу газеты, якія ўзніклі ў 60-я гады, ужо спыніліся. У 70-х гадах стала немагчыма атрымаць дазвол на выпуск у Расійскай імперыі яўрэйскіх перыядычных выданняў, таму часопіс выходзіў з аўстрыйскага боку мяжы. З пэўнага выпуску імя Голдфадэна больш не пазначана: верагодна, астатнія выпускі рыхтаваў адзін Лінецкі. Часопіс адрозніваўся ад папярэдніх тым, што мастацкая літаратура ў ім пераважала. Спыніўся, бо яго забаранілі ўвозіць у Расійскую імперыю.
У часопісе друкаваліся «паўднёвыя» пісьменнікі: самі выдаўцы, Лернер, Ліліенблюм, Мендэле Мойхер-Сфорым, Абрам Бэр Гатлобер, а таксама Фішзон, Шмуіл Бернштэйн, Егалель, Замосцін, Калмус і інш.
Гл. таксама Кол леам
Літаратура Jisrulik. Zeitungsblatt far kol Jisroel. Erscheint Freitāg vun die Herausgeber J. J. Linetzki and A. Goldfaden. Leo Wiener (1899). The History of Yiddish Literature in the Nineteenth Century. gutenberg.org Марк Юдл. Литература на идиш в России // Книга о русском еврействе. От 1860-х годов до революции 1917 г. — Нью-Йорк. 1960
Заўвагі
Катэгорыя:Часопісы паводле алфавітаКатэгорыя:ІдышКатэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1875 годзеКатэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1876 годзеКатэгорыя:Часопісы УкраіныКатэгорыя:Культура Львова