Георгій Фёдаравіч Аляксандраў () — савецкі філосаф і грамадскі дзеяч. Акадэмік АН СССР (1946).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі і філасофіі (1932). Начальнік Упраўлення прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б) (1940—47), дырэктар Інстытута філасофіі АН СССР (1947—54), міністр культуры СССР (1954—55). З 1955 у Інстытуце філасофіі АН БССР.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац: «Арыстоцель» (1940), «Нарыс гісторыі сацыяльных ідэй у старажытнай Індыі» (1959) і інш. У 1956/57 навучальным годзе прачытаў для студэнтаў чацвёртага і пятага курсаў гістарычнага і юрыдычнага факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта курс лекцый «Гісторыя сацыялагічных вучэнняў». У 1958 у БДУ выйшла яго кніга «Гісторыя сацыялогіі як навука».

Узнагароды За ўдэел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (т. І—З, 1940— 43) і за кнігу «Гісторыя заходнееўрапейскай філасофіі» (2-е выд. 1946) узнагароджаны Сталінскай прэміяй у 1943 і 1946.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ