Дзяржа́ва — дзяржаўнае зямельнае ўладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім, якое знаходзілася ў распараджэнні пэўнай асобы — дзяржаўцы — на вызначаных умовах трымання.
У XV—XVI стагоддзях дзяржавы мелі розную велічыню; некаторыя з іх ператварыліся ў староствы.
У XVII—XVIII стагоддзях дзяржавы складаліся з адной ці некалькіх вёсак або нават іх частак; часам дзяржавай лічылася пэўная колькасць зямлі, на якой не было аселых сялян.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Зямельныя ўладанні Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае