Луіджы Рыва (; , Леджуна, Ламбардыя — , ) — італьянскі футбаліст, нападаючы. Большую частку кар’еры правёў у клубе «Кальяры», найлепшы бамбардзір за ўсю гісторыю каманды. За гэта клуб навечна замацаваў гульнявой № 11 за Рывай і прыбраў яго з ратацыі нумароў клуба.
Найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Італіі — 35 галоў. Па версіі МФФІІС займае 42-е месца сярод найлепшых футбалістаў Еўропы XX стагоддзя. Займае 74-е месца сярод найлепшых гульцоў свету па версіі «World Soccer», займае 33 месца сярод ста лепшых футбалістаў XX стагоддзя па версіі Placar. Ганаровы жыхар Кальяры.
Катэгорыя:Футбалісты Італіі