Ключ — адміністрацыйна-гаспадарчы комплекс з некалькіх вёсак з фальваракамі ці без іх у Рэчы Паспалітай у XVI—XIX стагоддзях.

Ключы існавалі ў дзяржаўных і прыватных уладаннях. На ключы, як правіла, падзяляліся дзяржаўныя эканоміі.

Ключ мог быць часова вылучаны з латыфундыі і перададзены ў залогавае ці арэнднае трыманне; у такім выпадку адміністрацыя ўласніка на яго не распаўсюджвалася. Часам ключ называлі староствам.

У адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах ключ быў падобны да войтаўства.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Эканоміка Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Зямельнае права