Вера Лойка, сапраўднае імя Вера Іванаўна Галубовіч () — беларуская паэтка і празаік.

Біяграфія Нарадзілася 22 лютага 1958 года ў Батурынцы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве.

Працавала ў Доме літаратара, супрацоўніцай рэдакцыі Беларускага радыё, часопіса «Роднае слова». З 2001 года працуе бухгалтарам.

Жыве ў Мінску.

Творчасць Публікавала вершы і апавяданні ў беларускай і расійскай перыёдыцы, газеце «Літаратура і мастацтва», у калектыўным зборніку паэзіі «Вечерний альбом».

У 2019 годзе выйшла дэбютная кніга апавяданняў і эсэ «Апошні першы снег»Апошні першы снег : апавяданні, эсэ / Вера Лойка. — Мінск : Кнігазбор, 2019. — 112 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; выпуск 119). — ISBN 978-985-7227-04-4, зборнік твораў, напісаных цягам дваццаці гадоў. Апавяданні «Ехалі цыганы», «Усе людзі — браты», «Чэрствы хлеб», «Зімовы дождж» і «Прорва» ў традыцыйна-класічным стылі, асноўная тэма — узаемаадносіны паміж людзьмі ў постсавецкім грамадстве, іх пачуцці і ўчынкі. Эсэістычная частка прысвечана жыццю дзеячаў нацыянальнай і сусветнай літаратуры, сярод герояў — Алена Васілевіч, Алесь Асташонак і Сігрыд Унсет, а таксама сувязі мастацтва з прыродай.

У 2004 годзе ўклала зборніка вершаў «У Будслаўскай святыні ты ранішняй зоркай…» да 500-годдзя Будслава.

Прызнанне Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (да 2021). Зборнік прозы «Апошні першы снег» у 2020 годзе трапіла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройця.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі