Сілагі́стыка (ад — «той, што робіць вывад») — раздзел логікі, які вывучае дэдуктыўныя розумазаключэнні, што складаюцца толькі з катэгарычных суджэнняў.

Сілагістыка ўключае класіфікацыю розумазаключэнняў у залежнасці ад пасылак, якія ўваходзяць у іх склад, а таксама ад становішча сярэдняга тэрміна — фігуры сілагізма.

Адрозніваюць чатыры тыпы катэгарычных суджэнняў: агульнасцвярджальнае («усякае A ёсць B»); агульнаадмоўнае («ні адно A не ёсць B»); прыватнасцвярджальнае («некаторае A ёсць B»); прыватнаадмоўнае («некаторае A не ёсць B»).

На іх аснове вылучаюць 256 варыянтаў фігур (з якіх правільнымі лічацца 24) — модусы.

У такім выглядзе сілагістыка была распрацавана Арыстоцелем, які ўвёў літарныя сімвалы для абазначэння суджэнняў і іх тэрмінаў, класіфікаваў і абгрунтаваў розныя формы сілагізмаў (модусы).

Сучасная матэматычная логіка скараціла колькасць модусаў да 15, адкінуўшы тыя, што супярэчаць правілам вываду.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Логіка Катэгорыя:Дэдукцыя