Амбулато́рыя (ад — рухомы) — лячэбна-прафілактычная ўстанова, што аказвае медыцынскую дапамогу ва ўстанове і дома.
Агульная характарыстыка У адрозненне ад паліклінікі амбулаторыя абслугоўвае хворых толькі па трох асноўных спецыяльнасцях: тэрапіі, педыятрыі і стаматалогіі. У амбулаторыях вялікіх населеных пунктаў працуюць таксама акушэр-гінеколаг, хірург, неўрапатолаг. Пры амбулаторыі можа дзейнічаць пункт неадкладнай дапамогі, а таксама дзённы стацыянар на 4—6 ложкаў.
Прынцыпы дзейнасці Медыцынская дапамога насельніцтву ажыццяўляецца па ўчасткова-тэрытарыяльным прынцыпе. Існуюць амбулаторыі пераважна ў невялікіх гарадах і сельскай мясцовасці. Яны могуць быць самастойнымі, знаходзіцца пры бальніцах і на прамысловых прадпрыемствах. Існуюць таксама перасоўныя амбулаторыі з клініка-дыягнастычнай, флюараграфічнай, стаматалагічнай і іншымі лабараторыямі.
У Беларусі Паводле даных на 1994 год, на Беларусі дзейнічалі 364 амбулаторыі, дзе працавала 497 урачоў.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Медыцынскія ўстановы