Міхась Аляксеевіч Губернатараў () — беларускі паэт, літаратуразнавец.

Біяграфія Нарадзіўся 22 лістапада 1946 года ў вёсцы Ангелаўка Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацькі — Аляксей Васілевіч і Лідзія Паўлаўна, сёстры — Паліна і Наталля, брат — Васіль.

Хадзіў у школу ў суседнюю вёску Пячары, потым — у Тупічын. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Кандыдат філалагічных навук (1977), напісаў працу пра творчасць Аркадзя Куляшова. З 1970-х да пачатку 1990-х гадоў працаваў на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Памёр 10 лютага 2026 года.

Творчасць Друкаваўся з 1964 года (у сапраўднасці вершы з’яўляліся яшчэ раней у раённай газеце). Аўтар паэтычных кніг «Паверка» (1973), «Пакланенне агню» (1984). Вершы ўвайшлі ў зборнік паэзіі «Рунь» (1970), выпускі альманаха «Новы замак» (з 2012) і інш. Член розных літаратурных аб’яднанняў.

Спасылкі

Паверка

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі