Антоні Глушневіч (польск. Antoni Hłuszniewicz, 1793, Барысаў - 5 жніўня 1861, Парыж) — дзеяч эміграцыі, лекарPolski Słownik Biograficzny, Т. 9, s. 550-551..
Біяграфія Нарадзіўся ў 1793 годзе ў Барысаве і меў малодшага брата Міхала. Скончыў Мінскую гімназію (1810), вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце ў Віленскім універсітэце, затым скончыў медыцынскі факультэт, у 1822 годзе атрымаў ступень доктара і пасяліўся на Валыні.
У 1830 годзе падарожнічаў з навуковымі мэтамі за мяжой, дзе атрымаў звесткі пра пачатак паўстання 1830-31 гг. і неадкладна вярнуўся. Працаваў у ваенным шпіталі Варшавы. 10 жніўня 1830 абраны дэпутатам варшаўскага сойма ад Барысаўскага павета.
Пасля паражэння паўстання эміграваў у Францыю. Супрацоўнічаў з Іяхімам Лелевелем у Камітэце Польскага Народа, дзе быў ініцыятарам адрасу да англійскага парламенту (снежань 1831 года). Быў членам Таварыства літоўскіх і рускіх зямельМатвейчык Дзмітрый. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830–1870-я гады). – Мінск: Лімарыус, 2011. С. 48..
Належаў да тайнага камітэта, заснаванага Я. Лелевелем і Юзафам Заліўскім, «Помста народа», але ў рэшце рэшт не падтрымаў партызанскую кампанію.
У 1835 на некаторы час за сваю палітычную і канспіратыўную актыўнасць быў высланы з Польшчы.
У 1835 годзе па ініцыятыве Лелевеля быў заснаваны Саюз дзяцей польскага народа, адным з членаў якога ён быў. З 1835 па 1838 год ён актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Польскага дэмакратычнага таварыства і ў Асацыяцыі польскай эміграцыі да 1846 года.
Удзельнічаў у стварэнні ў 1841 у Версалі так званая Версальска-Віленскай бібліятэкі. У пачатку 50-х гг., калі Гіпаліт Клімашэўскі выконваў абавязкі дырэктара Баціньѐльскай школы, Версальска-Віленская бібліятэка была пераведзена ў школьныя будынкі і аб’яднана з існаваўшай там бібліятэкайГарбачова Вольга. Беларусь і Вялікая эміграцыя (1830-1860-я гг.) / В. В. Гарбачова // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.] – Мн: БДУ, 2007. – С. 106–109.
У 1845 стаў працаваць лекарам у польскай школы ў Батыньёлі, шмат сілаў аддаваў яе развіццю і з 1851 года ўваходзіў у раду школы.
З 1858 быў абраны віцэ-прэзідэнтам таварыства польскіх лекараў у Парыжу. У першым сшытку таварыства за 1858 год апублікаваў сваю працу пра каўтун.
Быў лекарам Юльюша Славацкага.
Не стварыў сям'і, памёр у Парыжы 5 жніўня 1861 года і быў пахаваны на могілках Манмартр.
Спасылкі
Крыніцы Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Манмартр Катэгорыя:Памерлі ў 1861 годзе Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1793 годзе
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барысаве Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы Катэгорыя:Паўстанне 1830—1831 гадоў