Аперацыя «Бласлаўленне Перамогі» — акцыя Ірана, праведзеная ў чэрвені 2025 года ў адказ на амерыканскую аперацыю «Паўночны молат». У ходзе падзей іранскі бок ударыў па базе УС ЗША «Аль-Удэйд» у Катары.
Ход падзей 23 чэрвеня 2025 года за некалькі гадзін да нападу Іран папярэдзіў Катар і ЗША аб будучым удары. Неўзабаве ААЭ закрылі сваю паветраную прастору для рэйсаў з Захаду, а Іран закрыў сваю паветраную прастору для ўсіх, акрамя спецрэйсаў. Тым часам амерыканскія войскі пачалі эвакуацыю з авіябазы «Аль-Удэйд», якая служыць рэгіянальным штабам Цэнтральнага камандавання ЗША (CENTCOM).
Каля 19:39 Іран выпусціў па Аль-Удэйду балістычныя ракеты малой і сярэдняй далёкасці. Прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША заявіў, што сістэмы СПА перахапілі 13 іранскіх ракет, а яшчэ адна была бясшкодна збітая, не дасягнуўшы мэты. Міністэрства абароны Катара заявіла, што перахапіла ракеты і што ў выніку нападу ніхто не пацярпеў. Іранскія СМІ назвалі ўдар «разбуральным». Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі выступіў з заявай, у якой гаварылася, што напад быў адказам на амерыканскую ваенную агрэсію супраць мірнай ядзернай праграмы Ірана. У сваю чаргу Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп склікаў сваю каманду па нацыянальнай бяспецы для абмеркавання падзей. Амерыканскія чыноўнікі прывялі ваенныя сілы ў стан павышанай гатоўнасці і выказалі гатоўнасць да адказу.
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 23 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2025 года Катэгорыя:Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023) Катэгорыя:2025 год у Іране Катэгорыя:2025 год у Катары