Алякса́ндр Іва́навіч Цішке́віч (нар. ) — беларускі кіраўнік у будаўнічай галіне, кандыдат тэхнічных навук. Акадэмік Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі, член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. Дырэктар інстытута «Гомельпраект» з 1988 года.

Біяграфія Нарадзіўся 30 кастрычніка 1944 года. У 1967 годзе скончыў будаўнічы факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года, Рэспубліканскага архітэктурна-горадабудаўнічага савета.

14 лістапада 1988 года быў прызначаны дырэктарам новастворанага інстытута «Гомельпраект». Пад яго кіраўніцтвам арганізацыя прайшла шлях ад невялікага філіяла да буйнога акцыянернага таварыства. Адразу пасля заснавання інстытута зрабіў стаўку на аўтаматызацыю працэсаў: у 1989 годзе была распрацавана першая ў Беларусі пошукава-інфармацыйная сістэма «Інфарм», а да 1998 года была дасягнута поўная камп’ютарызацыя працоўных месцаў. У 1997 годзе ініцыяваў распрацоўку сістэмы менеджменту якасці на аснове стандартаў ISO 9000, дзякуючы чаму «Гомельпраект» першым у будаўнічай галіне Беларусі атрымаў адпаведны сертыфікат.

Узнагароды Лаўрэат прэміі савецкіх прафсаюзаў за лепшыя праекты (1988). Ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2004). Ганаровая грамата Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (2004). Медаль Рускай праваслаўнай царквы прападобнага Сергія Раданежскага I ступені (2004). Медаль Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2005). Нагрудны знак «Лідар якасці» (2008). Вышэйшая ўзнагарода Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М. С. Куняўскага «Хрустальны Вялес» (2010). Сертыфікат «Лепшы кіраўнік арганізацыі будаўнічага комплексу дзяржаў-удзельніц СНД» (2010).

Крыніцы

Літаратура

(Інфармацыйны буклет арганізацыі)

Катэгорыя:Нарадзіліся 30 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры