Міхал Беркман (пол. Michał Berkman, 23 верасня 1823, Вільня, Расійская імперыя — 18 лютага 1913, Скернявіцы, Польшча) — удзельнік паўстання 1863 года, грамадскі дзеячPolski Słownik Biograficzny, Kraków, 1935. Т. 1, s. 454..

Ранняе жыццё і вучоба Нарадзіўся 23 верасня 1823 года ў Вільні ў сям’і віленскага гадзіншчыка Юзафа Міхала і Людвікі з Кіслінгаў (вядомай сваімі прароцтвамі і яснабачаннем). Стрыечным братам Міхала быў мастак Юзаф Беркман.

У 1841 годзе скончыў Віленскую гімназію з залатым медалём. Пасля гімназіі як урадавы стыпендыят паступіў вывучаць матэматыку і прыродазнаўчыя навукі ў Харкаўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1848 годзе.

Пасля заканчэння вучобы Мікалас Беркман выкладаў гісторыю і геаграфію ў павятовай школе ў Пружанах і матэматыку ў Лідзе. З 1858 года ён выкладаў у Віленскай гімназіі. У гэты перыяд ён меў зносіны з Уладзіславам Сіракомляй, Міхалам Эльвіра Андрыёлі, Станіславам Манюшкам, а таксама арганізаваў і кіраваў аматарскім хорам, удзельнічаў у аматарскіх спектаклях.

У Вільні ўступіў у Брацкі саюз літоўскай моладзі, які ўзначальвалі Францішак Далеўскі і Аляксандр Далеўскі. Пазней паехаў выкладаць у гімназію ў Кейданах. У гэтым горадзе працаваў яго сябар дзяцінства Міхал Турскі, які потым ажаніўся на Зузане Далеўскай. Падчас працы ў Кейданах, Міхал Беркман у 1862 годзе ажаніўся з Юліяй Далеўскай.

11 жніўня 1862 года ў доме Беркманаў у Кейданах адбыўся шлюб Зыгмунта Серакоўскага і Апалоніі з Далеўскіх (сястры Юліі). На гэта вяселле сабраліся практычна ўсе будучыя кіраўнікі паўстання — Кастусь Каліноўскі, Якуб Гейштар, Антанас Мацкявічус, браты Далеўскія. Вяселле было выкарыстана для прыкрыцця сустрэчы і абмеркавання падзей у Варшаве і далейшых планаў па падрыхтоўцы паўстання. Пазней святкаванне шлюба назвалі «апошняй мазуркай на Літве»Герасімчык Васіль. Кастусь Каліноўскі: асоба і легенда. Гродна: ЮрСаПрынт, 2018. С. 108—109..

Апалонія Серакоўская ў сваіх успамінах пакінула наступную характарыстыку Міхала Беркмана: Міхал Беркман цалкам адпавядаў пасадзе, якую займаў. Ціхі, просты, сціплы ў ацэнках сябе, заўсёды адсоўваўся ў цень, каб не звяртаць на сябе ўвагі. Таму ён быў сапраўды карысны агулу. Быў усебакова адукаваным і інтэлектуальным чалавекам. Здольны матэматык, прыродазнавец, музыка, паэт, удачлівы і дасціпны імправізатар у розных акалічнасцях. У часе свайго побыту ў Вільні на таварыскіх сходах увязваўся ў спрэчкі з нашым любімым, натхнёным Людвікам Сыракомлем. Той быў заўсёды мілым, дасціпным і сардэчным, калі Міхал умеў быць з’едліва рэзкім, але тая рэзкасць заўсёды была скіравана ў бок тых, каго не шанаваў. У такіх выпадках таварыства з асцярогай глядзела на два агеньчыкі, што загараліся ў яго вачах. Быў музыкам немалой сілы на віаланчэлі і скрыпках, няраз дапамагаў Манюшку ў падборы галасоў у музычных і вакальных калектывах.

Удзел у паўстанні 1863 года і сібірская ссылка Пасля пачатку паўстання 1863 года страціў працу ў гімназіі. Пад псеўданімам Юліяна Далеўскага актыўна ўдзельнічаў у Ковенскай арганізацыі. Кватэра Беркманаў стала месцам рэгулярных сустрэч паўстанцаў.

У жніўні 1863 года Міхала і Юлію Беркманаў арыштавалі. У кватэры Беркманаў у Кейданах быў праведзены ператрус. Іх зняволілі ў Ковенскай турме. У верасні 1864 года па загаду Мураўёва Міхала і Юлію саслалі ў Кастрамскую губернюМатвейчык Дзмітрый. Удзельнікі паўстання 1863-64 гадоў: біяграфічны слоўнік. Мінск: Беларусь, 2016. — С. 78..

З ліпеня 1866 года Беркманам дазволілі жыць у Самары, дзе працаваў у статыстычным камітэце. 29 мая 1867 года, пасля таго, як цар абвясціў частковую амністыю паўстанцам, Юліі і Міхалу дазволілі паехаць і жыць у Варшаву. Ім быў забаронены ўезд у Літву.

Апошнія гады жыцця У Варшаве працаваў рэпетытарам і выкладаў матэматыку ў тэхнічным вучылішчы Варшаўска-Венскай чыгункіKurjer Warszawski. R. 93, 1913, nr 55. Пры дапамозе Касы Мяноўскага выдаў у 1884 годзе два падручнікі «Пачаткі арыфметыкі»https://pbc.up.krakow.pl/dlibra/publication/6793/edition/6648 і «Пра самыя простыя геаграфічныя фігуры». З 1905 года Міхалам жыў са сваім братам Юзафам у Скернявіцах, дзе і памёр 18 лютага 1913 года.

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў