міні|Спаленне кніг нацыстамі ў 1933 годзе Абскуранты́зм (ад , літаральна «які зацямняе»), таксама цемраша́льства — варожае стаўленне да прагрэсу пазнання і асветы, супрацьдзеянне ім з мэтай захавання старых, кансерватыўных традыцый, вераванняў і догм, якія лічацца вечнымі і непахіснымі.
Гісторыя паняцця
Паняцце «абскурантызм» увайшло ў еўрапейскі лексікон у XVI стагоддзі дзякуючы палемічнаму трактату ў абарону гуманізму «Лісты цёмных людзей».
У Расійскай імперыі з першай чвэрці XIX стагоддзя з'явіўся аналаг — слова «мракобесие» (цемрашальства). Яно ўзнікла як пераасэнсаванне царкоўнага выразу «мрок бесовский» (цемра д’ябальская) і ўпершыню было выкарыстана ў газеце «Северная почта» ў 1818 годзе як пераклад назвы французскай камедыі «La manie des ténèbres» (літаральна «цемраманія»). Пачынаючы з 1820-х гадоў, паняцце стала распаўсюджвацца ў мове перадавой грамадскасці.
У 1840-я гады ў колах рускай рэвалюцыйна-настроенай інтэлігенцыі словы «цемрашальства» і «абскурантызм» выкарыстоўваліся як антонімы прагрэсу, дэмакратычнай свабоды і любові да асветы. У знакамітым лісце да М. В. Гогаля (1847) В. Р. Бялінскі назваў пісьменніка «апосталам невуцтва, паборнікам абскурантызму і цемрашальства». З таго часу да паняцця трывала далучылася азначэнне «рэлігійнага», якое шырока выкарыстоўвалася і ў савецкі час.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Антыінтэлектуалізм Катэгорыя:Светапогляд Катэгорыя:Рысы асобы Катэгорыя:Філасофія навукі