Селекцыя (ад  — выбар, адбор) — навука пра метады стварэння (вывядзення) сартоў, гібрыдаў раслін і парод жывёл, штамаў мікраарганізмаў з якасцямі, неабходнымі чалавеку. Селекцыяй за тысячагоддзі створана вялікая колькасць сартоў сельскагаспадарчых раслін і парод свойскіх жывёл, штамаў мікраарганізмаў. Селекцыяй таксама называюць галіну сельскагаспадарчай практыкі (вытворчасці), якая займаецца вывядзеннем сартоў, гібрыдаў і парод расліна і жывёл.

Залежна ад мэт селекцыю праводзяць на якасць (смак, вонкавы выгляд, тэрміны непсавання садавіны і гародніны, утрыманне бялку і амінакіслот у збожжы, змяшчэнне тлушчаў у малаку і іншае), устойлівасць да хвароб, шкоднікаў і неспрыяльных кліматычных умоў, ураджайнасць раслін, пладавітасць і прадуктыўнасць у жывёл і іншае.

Асноўныя метады селекцыі — гэта адбор, гібрыдызацыя з выкарыстаннем гетэрозісу і цытаплазматычнай мужчынскай стэрыльнасці, поліплаіднасць і мутагенез.

Народная селекцыя — гэта гістарычны працяглы працэс, які склаўся стыхійна, паляпшэння існуючых і стварэння новых гатункаў раслін і парод жывёл, які ажыццяўляецца простымі людзьмі (сялянамі, садоўнікамі, жывёлагадоўцамі) без выкарыстання сучасных навуковых метадаў і лабараторый. Яна грунтуецца на эмпірычным вопыце (назіранні) і шматгадовым штучным адборы лепшых асобін для далейшага размнажэння.

Асноўныя рысы народнай селекцыі Стыхійнасць і працягласць: Працэс займае дзесяцігоддзі і нават стагоддзі. Адбор паходзіць з пакалення ў пакаленне. Адаптыўнасць: Галоўная мэта — стварэнне формаў, максімальна прыстасаваных да мясцовых кліматычных умоў, глеб і хвароб канкрэтнага рэгіёну. Масавы адбор: У адрозненне ад навуковай селекцыі, дзе часта выкарыстоўваецца індывідуальны адбор, народная селекцыя часцей абапіраецца на выбар цэлай групы лепшых раслін ці жывёл (масавы адбор).

Прыклады сартоў, парод жывёл, выведзеных на тэрыторыі Беларусі метадамі народнай селекцыі

Слуцкія бэры (сорт грушы) — вывядзенне звязваюць з манахамі Слуцкага бернардзінскага кляштара Беларускі запражны конь — парода коней, выведзеная ў канцы XIX ст. скрыжаваннем дробных коней паўночнага ляснога тыпу з буйнейшымі жарабцамі запражных і цяжкавозных парод. Беларускі ганчак — парода паляўнічых сабак Беларусі, знаходзіцца ў стадыі адраджэння. Радзівілаўскія (палескія) спаніэлі, вядомыя ў Польшчы як польскія спаніэлі (парода сабак, выведзеная Радзівіламі ў Манькавічах у 1930-я гады). Беларуская чорна-пярэстая свіння — вынік складанага ўзнаўленчага скрыжавання мясцовых свіней з даўгавухімі і караткавухімі свіннямі, ёркшырамі, беркшырамі, тэмворсамі і буйнымі чорнымі, афіцыйна зацверджаная ў 1976 годзе.

Навуковыя асновы селекцыі закладзены Чарлзам Дарвінам (1859). З развіццём генетыкі селекцыя ператварылася з сукупнасці практычных мер па вывядзенні і ўдасканаленні сартоў раслін, парод свойскіх жывёл і штамаў мікраарганізмаў у дакладную навуку, заснаваную на эксперыменце.

Найбольш вядомыя беларускія навукоўцы-селекцыянеры Адам Станіслававіч Грабніцкі-Дактаровіч (1858—1941) Мікалай Малюшыцкі (1872—1929) Эма Сюбарава (1898—1983) Антон Жэбрак (1901—1965) Аркадзь Лапо (1904—1983) Пётр Альсмік (1907—1992) Іван Мікітчанка (1939—2010)

Катэгорыя:Селекцыя