Пецярбургская катэрыя (, ад koteria — кліка, групоўка) — групоўка кансерватыўна-каталіцкіх, рэакцыйных, лаяльных царызму польскамоўных пісьменнікаў і публіцыстаў, якія паходзілі пераважна з заможнай землеўласніцкай шляхты гістарычнай Літвы і правабярэжнай Украіны, актыўная ў 1841-1858 гадах. Канцэнтравалася вакол афіцыйнай газеты Каралеўства Польскага «Tygodnik Petersburski».
Заснавана па ініцыятыве Генрыка Жавускага, які ў чэрвені 1841 года арганізаваў з’езд уплывовых кансерватыўных дзеячаў у сваім маёнтку Чуднаве, у складзе Юзафа Эмануіла Працлаўскага, Ігнацыя Галавінскага (будучага каталіцкага мітрапаліта Расійскай імперыі), Міхала Грабоўскага, Людвіка Штырмера — гэтых пецярых ключавых дзеячаў групоўкі пазней у грамадстве звалі «пентархіяй». У з’ездзе ўдзельнічаў таксама Юзаф Ігнацы Крашэўскі, але праз нейкі час ён ухіліўся ад удзелу ў дзейнасці «катэрыі»Henryk Głębocki. Rzewuski Henryk / Ржевуский Генрих Адамович // Польский Петербург. Пазней да яе далучыліся таксама Казімір Буйніцкі, Аляксандр Пшаздзецкі, Станіслаў Халанеўскі і red. Sławomir Żurawski, Słowniki tematyczne. Język polski. Nauka o literaturze, PWN, Warszawa, 2011, s.86, ISBN 978-83-01-16524-6. Члены групоўкі вызнавалі вельмі кансерватыўную сацыяльную праграму, адмаўляючы ліберальную і капіталістычную лініі развіцця Заходняй Еўропы, рэзка асуджаючы рэвалюцыйны рух на землях былой Рэчы Паспалітай, услаўляючы «сармацкае» мінулае шляхты і займаючы надзвычай прымірэнчую пазіцыю ў адносінах да імперскай акупацыйнай улады. Царскую ўладу яны бачылі гарантам захавання свайго прывілеяванага матэрыяльнага і культурнага становішча, выступалі за захаванне прыгоннага ладу і ўсеўладдзя расійскай бюракратыі.
«Катэрыя» ўзнікла як рэакцыя ўльтракансерватыўных лаялісцкіх колаў на амністыю 1841 года, якая часова спыніла найбольш жорсткія рэпрэсіі царскага ўраду супраць нелаяльных элементаў. Лаялісты імкнуліся прадставіць новую грамадскую сітуацыю як праяву найвялікшай манаршай міласці і аптымальную для існавання польскамоўнай зямельнай арыстакратыі і яе інтэлектуальнага жыцця, максімальна ізаляваць тых, хто імкнуўся працягваць палітычныя традыцыі Рэчы Паспалітай, дадаючы да іх заходнія дэмакратычныя ідэалы. «Катэрыя» імкнулася заняць дамінуючае становішча ва ўплыве на польскамоўную чытацкую публіку Расійскай імперыі. Іншы погляд на літаратуру і грамадскае жыццё прадвызначана лічыўся нелаяльным да царскай улады. «Тыднёвік Пецярбургскі», у якім друкаваліся пераважна ўдзельнікі групоўкі, змагаўся з прагрэсіўнымі плынямі філасофскай думкі, выступаў супраць дэмакратычных і рамантычных тэндэнцый у сучаснай польскай літаратуры. Гэтая тэндэнцыя асабліва праяўлялася ў літаратурнай крытыцы Міхала Грабоўскага, прозе Генрыка Жавускага і публіцыстыцы ксяндза Ігнацыя Галавінскага. У галіне эстэтыкі і маральнасці «Тыднёвік» рэзка выступаў супраць «вар’яцкай літаратуры», увасабленнем якой для яго былі сучасныя французскія аўтары: Анарэ дэ Бальзак, Віктор Гюго і Жорж Санд. Тадэвуш Баброўскі ў сваіх мемуарах так характарызаваў «пентархію»:
Калі памазаным аўтарытэтам пентархіі быў Галавінскі, яе самым разумным і перакананым прадстаўніком — Міхал Грабоўскі […], яе няўдалым дзіцёнкам — Штырмер, а яе пазашлюбным сынам — Працлаўскі, то яе прабацькам, несумненна, быў скептык і атэіст, потым артадокс, але заўжды цынік і шарлатан — Генрык Жавускі''Tadeusz Bobrowski. Pamiętnik mojego życia. Warszawa, Państwowy Instytut wydawniczy. T. 1, 1979. s. 46-67..
Пасля пераходу да эпохі ліберальных рэформаў Аляксандра ІІ «Тыднёвік» страціў папулярнасць, і пасля спынення яго выхаду ў 1858 (59) годзе групоўка распалася.
Крыніцы
Спасылкі Discourses of collective identity in Central and Southeast Europe (1770—1945) : texts and commentaries / edited by Balázs Trencsényi and Michal Kopecek. VOLUME II. NATIONAL ROMANTICISM — THE FORMATION OF NATIONAL MOVEMENTS. — Budapest • New York: CENTRAL EUROPEAN UNIVERSITY PRESS, 2007. САБАДАШ Надежда Петровна. ПОЛЬСКАЯ ТЕМА В РУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЕ НИКОЛАЕВСКОЙ ЭПОХИ (1826—1855 ГГ.). Специальность 10.01.01. — русская литература. Диссертация на соискание ученой степени кандидата филологических наук Польский Петербург koteria petersburska — encyklopedia.pwn.pl Literatura romantyzmu — sciaga.pl
Катэгорыя:Рамантычная польская літаратура Катэгорыя:Літаратурныя групы Польшчы Катэгорыя:Літва XIX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя аб’яднанні Катэгорыя:Артыкулы праекта Літвінскі лексікон