Факультэт беларускай філалогіі і культуры — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Гісторыя Беларуская філолага-педагагічная адукацыя бярэ вытокі з 1920-х гг., калі на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачало функцыянаваць этнолага-лінгвістычнае аддзяленне. У 1931 годзе быў адкрыты Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут, ў склад якога ўвайшоў створаны з гэтай нагоды літаратурна-лінгвістычны факультэт з беларускім і рускім аддзяленнямі.

3 траўня 1991 на базе філалагічнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага былі створаны дзве самастойныя структурныя адзінкі — факультэт беларускай філалогіі і культуры і факультэт рускай філалогіі.

Шляхам аб’яднання факультэта беларускай філалогіі і культуры і факультэта рускай філалогіі ў 2010 годзе быў зноў утвораны філалагічны факультэт БДПУ імя М. Танка.

Спецыяльнасці ў 2010 годзе Беларуская мова і літаратура. Журналістыка Беларуская мова і літаратура Беларуская мова і літаратура. Літоўская мова Беларуская мова і літаратура. Польская мова Англійская мова. Беларуская мова і літаратура

Кафедры Тэорыі і гісторыі культуры Беларускай літаратуры Беларускага мовазнаўства

Дэканы Аляксандр Іванавіч Лугоўскі (1991—2008)Лугоўскі Аляксандр Іванавіч Франц Станіслававіч Шумчык (2008—2010)

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт факультэта беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка (2011)

БДПУ імя М. Танка Катэгорыя:Факультэты БДПУ імя М. Танка Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2010 годзе