Аргуме́нт () — суджэнне (або іх сукупнасць), якое прыводзіцца для пацвярджэння праўдзівасці іншага суджэння, канцэпцыі, тэорыі.
Аргумент у логіцы У логіцы аргумент — гэта пасылка доказу (інакш — падстава або довад доказу). Часам аргументам называюць увесь доказ цалкам.
Аргументацыя Лагічныя довады для абгрунтавання якога-небудзь палажэння называюцца аргументацыяй. Гэты тэрмін таксама азначае працэс лагічнага доказу ісціннасці пэўнага палажэння (суджэння) пры дапамозе аргументаў (такіх як аксіёмы, азначэнні і выказванні аб фактах).
Аргументацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі пабудовы доказаў (правілы катэгарычнага сілагізму, умоўна-раздзяляльнага, умоўнага сілагізму і інш.). Спосаб сувязі аргументаў паміж сабой ці з тэзісам (палажэннем, якое аргументуецца) называецца дэманстрацыяй, формай доказу або формай аргументацыі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Логіка Катэгорыя:Рыторыка