Дада́ныя чле́ны ска́за — сінтаксічныя адзінкі ў форме слова ці словазлучэння, якія развіваюць структурную аснову (прэдыкатыўнае ядро) сказа.
Агульная характарыстыка Даданыя члены сказа знаходзяцца ў падпарадкавальнай сувязі з галоўнымі членамі сказа або іншымі членамі сказа і ўдакладняюць, дапаўняюць ці паясняюць іх. У сказе яны рэалізуюць і абагульняюць атрыбутыўныя, аб’ектныя і акалічнасныя адносіны.
Класіфікацыя У залежнасці ад характару гэтых адносін у беларускай мове даданыя члены сказа традыцыйна падзяляюцца на азначэнні («Настала ранняя вясна»), дапаўненні («Вецер калыша збажыну») і акалічнасці («У нагах трава нізка сцелецца»).
Праблемы класіфікацыі Адзначаецца, што ў беларускай мове адзін і той жа даданы член сказа можа сумяшчаць у сабе атрыбутыўнае і аб’ектнае, атрыбутыўнае і акалічнаснае або аб’ектнае і акалічнаснае значэнні. Гэта сведчыць пра адсутнасць выразнай мяжы паміж імі. Такім чынам, традыцыйная класіфікацыя лічыцца некалькі схематычнай і не зусім дакладнай, бо не ўлічвае пераходных з’яў паміж членамі сказа і іх ролі ў структурнай арганізацыі. У мовазнаўстве вядуцца пошукі больш дакладнай класіфікацыі даданых членаў сказа.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Члены сказа