Вікулаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Цюменскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Вікулава.
Геаграфія Вікулаўскі раён размешчаны на паўночным усходзе Цюменскай вобласці. З поўначы, усходу і паўднёвага ўсходу раён мяжуе з Усць-Ішымскім, Вялікавукаўскім і Круцінскім раёнамі Омскай вобласці; з поўдня, захаду і паўночнага захаду — з Абацкім, Сарокінскім і Вагайскім раёнамі Цюменскай вобласці. Працягласць межаў 450 км. Працягласць з поўначы на поўдзень — 102 км, з захаду на ўсход — 130 км. Плошча тэрыторыі — 5800 км ².
У Вікулаўскім раёне каля ста азёр, большасць якіх утварылася са старых рэчышчаў ракі Ішым. Самыя старажытныя і вялікія азёры: Чуртанскае, Калган, Мар’іна, Вялікі Тарнакуль, Мачала, Кілейнае. Балоты займаюць прыкладна 22 % тэрыторыі раёна.
У раёне размешчаны заказнік рэгіянальнага значэння Вікулаўскі (74 183 га), трэці па плошчы на поўдні Цюменскай вобласці. Насельніцтва
Катэгорыя:Раёны Цюменскай вобласці