Пінанг () — штат у Малайзіі, размешчаны на паўночна-заходнім узбярэжжы Малакскага паўвострава, у Малакскім праліве. Штат складаецца з двух частак — востраў Пінанг і прыбярэжная мацерыковая паласа Себеранг-Перай, — злучаных Пінангскім мостам. Агульная плошча штата — 1031 км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Джорджтаўн.

Востраў Пінанг знаходзіцца ў Андаманскім моры каля паўночна-заходняга ўзбярэжжа паўвострава Малака. Тэрыторыя вострава пакрыта ўзгоркамі, якія параслі расліннасцю. На поўначы захаваўся трапічны лес. Самы высокі пункт вострава — гара Пінанг.

Таксама ў штат уваходзіць шэраг невялікіх астравоў.

Катэгорыя:Штаты Малайзіі