Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» () — мемарыяльны комплекс, размешчаны ў горадзе Гомелі Беларусі.

Гісторыя Гісторыя мемарыяла ў горадзе Гомелі пачынаецца ў кастрычніку 1967 года. Яго ўзвядзенне было прымеркавана да 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Курган Вечнай Славы ўзведзены ў кастрычніку 1967 года ў Фестывальным парку каля Рэчыцкага праспекта.

Мемарыял увекавечвае памяць воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Курган быў насыпаны з зямлі, сабранай у 100 месцах самых кровапралітных і важных бітваў.

Урачыстае адкрыццё Кургана Вечнай Славы адбылося 27 кастрычніка 1967 года.

У 2013 годзе была праведзена рэканструкцыя мемарыяла. Курган Славы быў зноў адкрыты 25 лістапада ў дзень 70-годдзя вызвалення горада ад нямецка-фашысцкай акупацыі.

Апісанне У 1964 годзе на брацкай магіле быў усталяваны помнік, а ў 1967‑м узведзены Курган Славы і запалены Вечны агонь.

Каля Кургана гарыць Вечны агонь. На верхавіне Кургана ўстаноўлена металічны язык полымя, які вянчае кампазіцыю.

На пліце, што ля падножжа Кургана надпіс: «Навекі ў памяці народнай будуць жыць імёны герояў, якія загінулі ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. 1941-1945».

На Кургане сабрана зямля больш чым са 100 месцаў, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны праходзілі буйныя бітвы. Сярод іх: Масква, Ленінград, Кіеў, Адэса, крэпасць-герой Брэст, гарады і вёскі Гомельскай вобласці, а таксама іншыя месцы баявой Славы.

Пры будаўніцтве Кургана Славы ў яго змясцілі капсулу часу з наказам для нашчадкаў. Паводле пакінутага надпісу на пліце («Пад гэтай плітой у кастрычніку 1967 года пры адкрыцці Кургана вечнай Славы замураваны наказ нашчадкам. Выявіць у 2017 годзе, у дзень стагоддзя Савецкай улады») яе выявілі ў 2017 годзе, у дзень 100‑годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, пасля чаго капсулу даставілі ў цэнтр горада на рэтрааўтамабілі ГАЗ-67 перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У гэты ж дзень была закладзена новая капсула з пасланнем, прачытаць якое нашчадкі павінны ў 2067 годзе.

Крыніцы

Спасылкі

Мемориальный комплекс Курган Славы в Гомеле. СБ. Беларусь Сегодня. Курган Славы в Гомеле.

Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Славутасці Гомеля Катэгорыя:1967 год у Гомелі