Яле́нскі — беларускае прозвішча, таксама тапонім.
Яленскія — шляхецкі род герба «Корчак».
Прозвішча Антон Паўлавіч Яленскі (1818—1874) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў. Віктар Яўгенавіч Яленскі (нар. 1957) — украінскі рэлігіязнавец, публіцыст, палітык. Гедэон Яленскі (1712—1798) — кашталян наваградскі. Напалеон Феліксавіч Яленскі (1810—1883) — удзельнік паўстанняў 1831 і 1863—1864 гадоў. Павел Янавіч Яленскі (1776—1842) — мазырскі павятовы харунжы. Рафал Юзаф Яленскі (1701—1780) — кашталян наваградскі. Фелікс Янавіч Яленскі (нар. 1775) — мазырскі павятовы маршалак. Ян Яленскі (? — 1807) — мазырскі стараста.
Тапонімы Яленскі — пасёлак у Хвастовіцкім раёне Калужскай вобласці Расіі. Яленскі — пасёлак у Нейскім раёне Кастрамской вобласці Расіі.