Палíна Андрэ́еўна Двара́нская (нар. , вёска Ардашы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса, празаік.
Біяграфія Паліна Дваранская нарадзілася 29 жніўня 2006 года ў вёсцы Ардашы Смаргонскага раёна. Да 9-га класса вучылася ў Крэўскай школе, пасля паступіла ў ліцэй БДУgrodnonews.by. Студэнтка філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Член ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2025).
Творчасць Піша паэзію і прозу. Друкавалася ў калектыўных зборніках, часопісах «Маладосць», «Бярозка», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце». Пераможца рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў, сярод якіх «БрамаМар», «Берега дружбы», «Першацвет». Апавяданне «Чужы шлях да свайго шчасця» увайшло ў калектыўны зборнік «Вазьмі маю свяцільню» (2025).
Аўтарка кнігі «Ардашынская рэфлексія» (2025). Назва зборніка — гэта прывітанне малой радзіме пісьменніцы. Змешчаныя тут вершы збольшага напісаны ў традыцыйных формах і эстэтыцы (санеты, трыялеты, рандэлі, актавы)zviazda.by.
Крыніцы
Літаратура Паліна Дваранская // Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
Спасылкі
Вазьмі сваю свяцільню: [апавяданні маладых пісьменнікаў / укладальнік і аўтар уступных артыкулаў А. М. Карлюкевіч]
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Ліцэя БДУ