Тамара Уладзіміраўна Ліхач (нар. , Вілейка, Мінская вобласць) — беларускі музыказнавец, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1997), дацэнт (2001).

Біяграфія Нарадзілася 3 сакавіка 1960 года ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці.

У 1986 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па класе М. В. Шыманскага, у 1989 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (навуковы кіраўнік — доктар мастацтвазнаўства І. Дз. Назіна).

Працоўную дзейнасць у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (цяпер Акадэмія музыкі) пачала ў 1989 годзе. У 1989—1991 гадах выкладала на кафедры гісторыі музыкі (па сумяшчальніцтве), у 1991—2000 гадах — на кафедры беларускай музыкі (па сумяшчальніцтве). З 2000 па 2017 год — дацэнт кафедры беларускай музыкі. З 2017 года — дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі.

Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў: музычная культура Беларусі, гісторыя літургічных традыцый у Беларусі.

Аўтар арыгінальнага спецкурса «Літургічная музыка Беларусі» для музыказнаўцаў, дырыжораў хору і кампазітараў. Чытае лекцыйныя курсы: «Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ ст.», «Гісторыя беларускай музыкі ХХ ст.», «Гісторыя беларускай музыкі», вядзе раздзелы курсаў «Новае ў музыказнаўстве» і «Уводзіны ў музыказнаўства».

Пад навуковым кіраўніцтвам Т. У. Ліхач былі абаронены кандыдацкія дысертацыі С. І. Шэйпы (2009), І. І. Жукоўскай (2014), Т. У. Мартынюк (2022).

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся 3 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1960 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейцы Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Кандыдаты мастацтвазнаўства