«Аванга́рд» — раённая грамадска-палітычная газета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Заснавальнікамі з'яўляюцца Буда-Кашалёўскі раённы выканаўчы камітэт, Буда-Кашалёўскі раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі. Галоўны рэдактар (2026) — Таццяна Аляксандраўна Цітарэнка.

Гісторыя

Даваенны перыяд Газета была заснавана 1 кастрычніка 1931 года пад назвай «Ленінскі шлях» як орган Буда-Кашалёўскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці.

У гады вайны Падчас Вялікай Айчыннай вайны газета з’яўлялася органам Буда-Кашалёўскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выдавалася на беларускай мове. Вядома 9 нумароў (№ 1—9) за перыяд з 2 жніўня да 9 лістапада 1943 года. Рэдактарам быў К. С. Кавалёў.

Пасляваенны перыяд Пасля вызвалення Беларусі газета выдавалася пад той жа назвай. З 26 красавіка 1962 года называецца «Авангард». З 1965 года друкавалася як орган Буда-Кашалёўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (з 1977 года — Савета народных дэпутатаў).

Сучаснасць Выходзіць адзін раз на тыдзень па суботах на 16 палосах фармату А3. Тыраж на снежань 2025 года складае 4228 экзэмпляраў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Культура Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Друкаваныя выданні, заснаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:1931 год у Беларусі