Фізічны факультэт — былы факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Гісторыя У 1995 годзе ў сувязі з пераўтварэннем педінстытута ва ўніверсітэт на базе фізіка-матэматычнага факультэта былі створаны матэматычны і фізічны факультэты (загад рэктара ад 29 верасня 1995 № 798-кс). З 1 лютага 2013 года ў выніку аб’яднання фізічнага і матэматычнага факультэтаў створаны фізіка-матэматычны факультэт.

Навучанне вялося па наступных спецыяльнасцях: «Фізіка»; «Фізіка і інфарматыка»; «Фізіка і матэматыка».Физический факультет (2012)

Кафедры ў 2012 годзе Агульнай фізікі Вышэйшай матэматыкі Методыкі выкладання фізікі і агульнатэхнічных дысцыплін Тэарэтычнай фізікі і астраноміі

ДэканыДеканы факультета Уладзімір Станіслававіч Секержыцкі (1995—1996) Міхаіл Аляксандравіч Іваноў (1996—2002) Уладзімір Анесціевіч Плецюхоў (2003—2010) Ігар Іванавіч Макаед (2010—2013)

Крыніцы

Спасылкі Фізічны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна

Катэгорыя:1995 год у Брэсце Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2013 годзе Катэгорыя:Факультэты БрДУ імя А. С. Пушкіна БрДУ імя А. С. Пушкіна