Юлія Кейлова (Julia Keilowa), ураджэнка Стырля (16 ліпеня 1902 - 1943)— вядомая польская скульптарка і прамысловая дызайнерка, прадстаўніца польскага арт-дэко, якая аказала значны ўплыў на развіцце прамысловага дызайну ў рэгіене.

Раннія гады Юлія Кейлова (дзявочае прозвішча Рынгель) паходзіла з асіміляванай яўрэйскай сям'і. Вучылася ў прыватнай гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Львове. У 1920 годзе яна паступіла на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта, але кінула вучобу. У 1921 годзе стала студэнткай дызайнерскага факультэта Львоўскага дзяржаўнага прамысловага вучылішча, пасля заканчэння ўстановы в 1923 годзе яна працягнула адукацыю на скульптурным факультэце ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Яе настаўнікамі былі выдатныя прадстаўнікі стылю арт-дэка: Караль Ціхі (Karol Stryjeński), Войцех Ястжэмбоўскі (Wojciech Jastrzębowski), Юзэф Чайкоўскі (Józef Czajkowski) і Тадэвуш Брэер (Tadeusz Breyer).

Дзейнасць

Падчас вучобы Юлія працавала ў асноўным са скульптурай. У 1929 годзе яна стала членам скульптурнага кааператыва «Форма», яе працы, як прыклад дэкарыраванага мадэрнізму, пачалі экспанавацца ў Інстытуце садзейнічання мастацтву.

У 1933 годзе яна заснавала ўласную майстэрню па металаапрацоўцы. Яна распрацавала каля 400 прадметаў ужытку (у тым ліку посуд для пасажырскіх трансатлантычных лайнераў Batory і Piłsudski). У асноўным усе прадметы вырабляліся з гальванічным пакрыццём. Сярод варшаўскіх фабрык, якія серыйна выраблялі сталовыя прыборы і посуд па праектах Юліі Кейловай былі Norblin, Fraget і Henneberg Brothers. У 1935 і 1937 гадах атрымоўвала значныя ўзнагароды за свае працы. Падчас Другой сусветнай вайны яна два гады кіравала керамічнай майстэрняй

Смерць Пра абставіны смерці Юліі Кейловай мала што вядома, верагодна, яна памерла ў нямецкай турме Павяк у 1943 годзе. Сімвалічная магіла жанчыны знаходзіцца на могілках Вайсковыя Павонзкі (A30, ряд 1–25)

Ушанаванне памяці

Восенню 2012 года выстава яе работ адбылася ў Музеі медзі ў Легніцы. У кастрычніку 2015 года буйная выстава ў Інстытуце мастацтваў Польскай акадэміі навук была прысвечана выключна творчасці Кейлавай. З траўня па верасень 2024 года у Музеі Варшавы адбывалася выстава «Юлія Кейлова. Праектантка»

Галерэя фота прац Юлии Кейловай

Зноскі

Катэгорыя:Скульптары Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Дызайнеры