Рэнэ Касэн (фр. René Cassin; 5 кастрычніка 1887 — 20 лютага 1976) — французскі юрыст, адзін з аўтараў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Доктар права (1914). Старшыня ЕСПЧ ў 1965—1968 гадах. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і прэміі ААН па правах чалавека 1968 года.

Біяграфія Скончыў Парыжскі ўніверсітэт. У 1920—60 гадах прафесар права ўніверсітэтаў Экс-ан-Праванса, Ліля, Парыжа. У 1924—38 гадах прадстаўнік Францыі ў Лізе нацый. У 1941—43 камісар юстыцыі і асветы ва Урадзе «Свабоднай Францыі» (з 1942 «Змагарная Францыя», знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане). У 1944—60 гадах віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнага савета і член Канстытуцыйнага савета, член Акадэміі грамадскіх навук (з 1947).

У 1946—68 гадах член, старшыня Камісіі па правах чалавека ААН. Адзін з заснавальнікаў ЮНЕСКА. Адзін з ініцыятараў стварэння і галоўны аўтар Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (снежань 1948). У 1950—60 гадах член Міжнароднага суда ў Гаазе, у 1965—68 старшыня Еўрапейскага суда па правах чалавека. Заснаваў (1969) і ўзначаліў Міжнародны інстытут правоў чалавека ў Страсбуры, прэзідэнт Яўрэйскага альянсу ў Францыі.

Аўтар мемуараў, кніг і артыкулаў на юрыдычныя тэмы.

Пахаваны ў парыжскім Пантэоне.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дыпламаты Францыі Катэгорыя:Службовыя асобы ААН Катэгорыя:Міністры юстыцыі Францыі Катэгорыя:Юрысты Францыі Катэгорыя:Пахаваныя ў парыжскім Пантэоне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)