Джордж Кэтлет Маршал-малодшы (, 31 снежня 1880 — 16 кастрычніка 1959, Вашынгтон) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ЗША, генерал арміі (18 снежня 1944), ініцыятар плана Маршала, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1953). Займаў пасады начальніка Генштаба, дзяржаўнага сакратара і міністра абароны.

Біяграфія 1901 г. — скончыў ваенны корпус. 1916 г. — чын капітана. 1917 г. — Узначальвае аператыўны аддзел амерыканскай арміі ў Францыі. 1936 г. — Прысвоена званне брыгаднага генерала. 1938 г. — Начальнік штаба арміі ЗША. 1939 г.-1940 год — Удзельнічае ва ўмацаванні і ўзмацненні амерыканскай арміі. 1942 г. — Кіруе войскам і флотам, распрацоўвае план адкрыцця «Другога фронту». 1942 г.-1944 — Кіруе практычна ўсімі аперацыямі амерыканскай арміі. 1944 — Генерал арміі, настойвае на адкрыцці «Другога фронту». 1945 год — Сыходзіць у адстаўку і неўзабаве вяртаецца, робііцца прадстаўніком прэзідэнта ў Кітаі. 1947 г. — Вяртаецца ў ЗША, становіцца дзяржсакратаром, распрацоўвае «План Маршала». 1949 г. — Стварае НАТА, сыходзіць у адстаўку. 1950 г. — Вяртаецца на службу, робіцца сакратаром па абароне. 1951 г. — Канчаткова адыходзіць ад спраў.

Воінскія званні

1 кастрычніка 1936 — брыгадны генерал 1 ліпеня 1939 — генерал-маёр 1 верасень 1939 — генерал (падвышэнне часовае, абмінаючы чын генерал-лейтэнант) 16 снежня 1944 г. — генерал арміі (часовае павышэнне) 23 сакавіка 1946 — генерал арміі (пастаяннае званне са старшынствам з 16 снежня 1944 г.)

Катэгорыя:Военачальнікі ЗША Катэгорыя:Генералы арміі (ЗША) Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША Катэгорыя:Міністры абароны ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (ЗША) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны