Гульнявая кампанія — набор заданняў, аб’яднаных агульным сюжэтам, у настольных ролевых гульнях і відэагульнях.

У настольных ролевых гульнях У настольных ролевых гульнях кампаніі могуць быць створаны выдавецтвам гульні або майстрам гульні і аб’ядноўваюцца наступнымі характарыстыкамі:

Правілы У ролевых гульнях можна выкарыстоўваць розныя гульнявыя сістэмы — наборы правіл, па якіх вызначаюцца здольнасці персанажаў і механікі дзеянняў. Майстар гульні можа стварыць уласную інтэрпрэтацыю гульнявой сістэмы, напрыклад, каб спрасціць гульню для пачаткоўцаў. Месца дзеяння Майстар гульні можа выкарыстаць існуючы сусвет або стварыць унікальны. Рэалізм Гульня можа імітаваць рэальны свет або мець магічныя ці фантастычныя падзеі. Гумар Майстар гульні можа зрабіць гульню сур’ёзнай ці камічнай. Сюжэт Кожная гульня можа мець уласны сюжэт ці быць часткай больш маштабных падзей, у якіх удзельнічаюць тыя ж персанажы.

У відэагульнях Кампаніі з глыбока прапрацаванымі сюжэтамі найчасцей сустракаюцца ў аднакарыстальніцкіх відэагульнях. Яны ўключаюць устаўкі, у якіх гулец увогуле не ўплывае або слаба ўплывае на падзеі — кат-сцэны (). Такім чынам у гульні перадаецца масштабная гісторыя і паслядоўнасць заданняў атрымоўвае дадатковы сэнс.

Гл. таксама Геймдызайн

Катэгорыя:Настольныя гульні Катэгорыя:Відэагульні Катэгорыя:Механізмы відэагульняў