Боравадароды (таксама гідрыды бора, бараны) — бінарныя хімічныя злучэнні бора з вадародам, атрутныя і неўстойлівыя малекулярныя злучэнні з непрыемным водарам, добра раствараюцца ў арганічных растваральніках. Найпрайсцейшы прадстаўнік — монабаран BH3 — неўстойлівае і вельмі рэакцыйназдольнае рэчыва, быў вылучаны кандэнсацыяй пароў боравадародаў пры тэмпературы вадкага азотуНеорганическая химия : в 3 т. / Ю. Д. Третьяков [и др.]. — М. : Академия, 2004—2007. — Т. 2 : Химия непереходных элементов / А. А. Дроздов, М. Е. Тамм, Ю. Д. Третьяков [и др.]. — 2004. — 368 с.. З павелічэннем малекулярнай масы павялічваецца і тэмпература плаўлення боравадародаў. Напрыклад, дыбаран B2H6 — пры нармальных умовах газ, пентабаран B5H9 — ужо вадкасць, дэкабаран B10H14 — цвёрдае рэчыва.

Будова Для боравадародаў характэрна наяўнасць двухэлектронных трохцэнтравых сувязей B-H-B, а таксама ў структуры малекул могуць існаваць кластэрныя групіроўкі атамаў бору. Малекулам боравадародаў уласцівыя дэфіцыт электронаў і высокія каардынацыйныя лікі.

Таксічнасць і вогненебяспечнасць Баравадароды — надзвычай атрутныя рэчывы, якія маюць акрамя агульнатаксічнага складніку таксама асаблівае, але даволі моцна выяўленае нервовапаралітычнае ўздзеянне на чалавека і жывёл. Дыбаран валодае задушлівым дзеяннем, падобна фасгену. Пентабараны і дэкабараны дзейнічаюць на цэнтральную нервовую сістэму, ныркі і печань. Лімітава дапушчальная канцэнтрацыя ў паветры (ЗША): дыбаран — ; пентабаран (9) і пентабаран (11) — ; дэкабаран (16) — .

Як вогненебяспечныя рэчывы, боравадароды ўяўляюць сабой у асноўным рэчывы з найвышэйшай катэгорыяй вогненебяспечнасці: яны здольныя да самаўзгарання не толькі на паветры, але і пры кантактах з вадой і шэрагам галагенавытворных вуглевадародаў. Пры гарэнні іх на паветры развіваюцца высокія тэмпературы.

Крыніцы

Спасылкі

Бор