Лідзія Маркаўна Балкавец — беларуская бібліятэкарка і батанік, спецыялістка ў галіне раслінаводства.

У 1914 годзе член камітэта Мінскага аддзялення Расійскага таварыства абароны жанчын. З лістапада 1914 года як сястра міласэрнасці Мінскай грамады сёстраў міласэрнасці Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа працавала ў Мінскім ваенным шпіталі.

У 1918—1924 гадах загадчыца публічнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна ў Мінску.

Удзельніца Трэцяга Усесаюзнага з’езду батанікаў у Ленінградзе 8-15 студзеня 1928 года, выступала з дакладам «Растительный мир в быту белорусского крестьянина».

Перапісвалася з этнографам .

Станам на 1929 год жыла ў Мінску па вуліцы Луначарскага, д. 6, кв. 6Адресная книга ботаников СССР. По поручению государственного Русского ботанического общества составлена Е. А. Ждановским. — Л. : Изд. Гос. русск. ботан. общ-ва, 1929. — 178 с. — С. 14, № 55.. У гэтай кватэры тым часам жыў і Сцяпан Балкавец.

У 1929 годзе супрацоўніца Інстытута беларускай культурыАдресная книга ботаников СССР. По поручению государственного Русского ботанического общества составлена Е. А. Ждановским. — Л. : Изд. Гос. русск. ботан. общ-ва, 1929. — 178 с. — С. 14, № 55.. Адна з асноўных калектараў гербарыяў Інбелкульта, потым Беларускай акадэміі навук (цяпер захоўваюцца ў ІЭБ НАНБ)Гербарый // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. — С. 39., у 1920-1940 гады ўнесла 747 узораў.

Лабарант у першым (з 1931) калектыве Цэнтральнага батанічнага саду Беларускай акадэміі навук.

Аўтарка прац па тэорыі бібліятэчнай справы, пра лекавыя і карысныя расліны, па ахове лекавых і дзікарослых раслін.

Бібліяграфія

Балковец Л. О нормах библиотечного труда // Красный библиотекарь. — 1924. — № 4-5. — С. 183—186. Балковец Л. Профессиональная пригодность к библиотечной работе // Красный библиотекарь. — 1925. — № 4. — С. 86-94. Балкавец Л. Кароткі нарыс расьліннасьці Банцараўшчыны Менскае акругі // Наш край, № 11 (50) , 1929. — С. 41-47. Дзікарастучыя лекавыя і іншыя карысныя расьліны БССР / Л. Балкавец. — Менск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Сельгассектар, 1932. — 87, с. -- (апісана 81 лекавая расліна з кароткай інфармацыяй пра ўжыванне ў медыцыне і народнай гаспадарцы, хімічны склад).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Бібліятэкары Беларусі Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры