Хельсінкскі ўніверсітэт (, , ) — самы стары і буйны ўніверсітэт Фінляндыі. Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 38 000 студэнтаў (у тым ліку 5500 аспірантаў).

З 1 жніўня 2005 універсітэт у адпаведнасці з еўрапейскім стандартам Балонскага працэсу прапануе навучанне на бакалаўраў, магістраў і доктарскіх ступеняў. Універсітэт з’яўляецца членам LERU, Unica (універсітэты ў сталіцах Еўропы).

Канцлер універсітэта з 2008 года — Ілька Нійнілуота.

Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкую сетку.

Гісторыя

Заснаваны ў горадзе Турку ў 1640 годзе як Каралеўская акадэмія ў Турку.

Пасля пажару 1827 года рашэннем імператара Мікалая I пераведзены з Турку ў Гельсінгфорс і атрымаў назву Аляксандраўскага, у гонар яго брата імператара Аляксандра I.

У 1944 годзе некаторыя будынкі ўніверсітэта былі знішчаны савецкай бамбардзіроўкай.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Ларс Альфорс Ёхан Аўгуст Гуга Гюльдэн Якуб Лапатка Альберт Эдэльфельт

Крыніцы

Спасылкі