Beatles For Sale () — чацвёрты студыйны альбом The Beatles, выпушчаны ў снежні 1964 года на лэйбле Parlophone.
Гісторыя стварэння Пасля поспеху песень Ленана і Мак-Картні ў папярэднім альбоме A Hard Day's Night гурт вярнуўся да запісу запазычаных песень — у альбоме Beatles For Sale іх шэсць. Гэта тлумачыцца тым, што згодна з умовамі кантракта гурт павінен быў запісаць чацвёрты альбом за вельмі кароткі час, запісы праводзіліся ў нешматлікіх перапынках паміж гастрольнымі турамі. Астатнія восем песень былі напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні.
Пра альбом Ніводная з песень гэтага альбома не была выпушчана сінглам у Вялікабрытаніі. Тым не менш, такія песні як «I’ll Follow the Sun» і «Eight Days a Week» вельмі вядомыя і па сённяшні дзень. Раннія варыянты песні «I’ll Follow the Sun» былі напісаны Полам Мак-Картні яшчэ да ўзнікнення The Beatles. Поспех песні «Eight Days a Week» можна патлумачыць тым, што яна выйшла сінглам у ЗША, а таксама не раз выдавалася ў розных зборніках пасля распаду гурта.
Песні «I’m a Loser», «Baby’s in Black» і «Rock and Roll Music» сталі неад'емнай часткай канцэртнага рэпертуара The Beatles. Апошнія дзве з іх выконваліся на гастролях гурта аж да спынення ім канцэртнай дзейнасці ў 1966 годзе.
У брытанскім хіт-парадзе дыск займаў 1-е месца на працягу сямі тыдняў запар з 19 снежня 1964 года, затым адзін тыдзень на 1-м месцы з 27 лютага 1965 года і тры тыдні запар на 1-м месцы з 1 мая 1965 года (CD-версія дасягнула 45-га месца ў 1987 годзе).
Спіс кампазіцый
Удзельнікі запісу The Beatles:
Джон Ленан — акустычная гітара, вакал, рытм-гітара, бэк-вакал, воплескі, губны гармонік, тамбурын Пол Мак-Картні — бас-гітара, вакал, бэк-вакал, воплескі, арган Хаманда, фартэпіяна Джордж Харысан — сола-гітара, бэк-вакал, воплескі, акустычная гітара, вакал на «Everybody’s Trying to Be My Baby», рытм-гітара, афрыканскі барабан Рынга Стар — ударныя, перкусія, воплескі, тамбурын, вакал на «Honey Don’t», валізка, літаўры
Дадатковы музыкант:
Джордж Марцін — фартэпіяна і прадзюсіраванне
Крыніцы
Спасылкі
Beatles For Sale на discogs.com
Катэгорыя:The Beatles