«No Reply» () — песня гурта «The Beatles», якая ўвайшла ў чацвёрты брытанскі альбом гурта Beatles For Sale і ў амерыканскі альбом Beatles ’65. Песня была напісана збольшага Джонам Ленанам, аўтарства прыпісана Ленану і Мак-Картні.

Песня Песня апавядае пра маладога чалавека, які не можа дазваніцца сваёй дзяўчыне (якая, верагодна, здрадзіла яму), нягледзячы на тое, што яна, як упэўнены герой, знаходзіцца дома.

У сваім апошнім вялікім інтэрв'ю Ленан сказаў, што тэкст песні быў навеяны яму песняй «Silhouettes», запісанай у 1957 годзе гуртом The Rays.

У сваёй кнізе «Revolution in the Head» вядомы даследчык творчасці «The Beatles» Іэн Макдональд адзначыў, што тэкст сярэдняй секцыі («If I were you, I’d realize that I love you more than any other guy; and I’d forgive the lies that I heard before, when you gave me no reply»Пераклад: «Калі б я быў табой, я б усвядоміў, што я кахаю цябе больш, чым любы іншы хлопец; і я б забыў тую хлусню, што я чуў раней, калі ты не адказала мне».) быў найбольш «моцным» фрагментам з усіх песень «The Beatles» на той час.

Песня напісана ў танальнасці до мажор і мае звычайную для мноства папулярных песень структуру AABA (куплет — куплет — сярэдняя секцыя — куплет) без прыпеваў.

Запіс песні Першапачаткова Ленан планаваў аддаць гэтую песню Томі Куіклі (падапечнаму Браяна Эпстайна), таму спачатку гурт запісаў толькі дэмаверсію песні. Гэты запіс адбыўся 3 чэрвеня 1964 года, прычым за ўдарнай устаноўкай замест Рынга Стара (у якога была ангіна) сядзеў Джымі Нікал. Томі Куіклі, аднак, не стаў запісваць гэтую песню; у далейшым згаданы дэмазапіс увайшоў у падборку Anthology 1.

Уласна песня (ужо з удзелам Стара) была запісана 30 верасня на студыі «Эбі-Роўд»; усяго было запісана восем дубляў. Запісваючы пяты дубль, гурт паспрабаваў выканаць сярэднюю секцыю двойчы (што падоўжыла б песню на хвіліну), аднак потым ад гэтай ідэі адмовіліся.

Першапачаткова Ленан намерваўся выканаць вышэйшую партыю ў гарманічна багатых фрагментах песні, аднак пры запісе аказалася, што яго голас не ў парадку, таму верхнія ноты выконваў Мак-Картні.

У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — двойчы запісаны і зведзены вакал, рытм-гітара, воплескі Пол Мак-Картні — падгалоскі, бас-гітара, воплескі Джордж Харысан — рытм-гітара, воплескі Рынга Стар — ударныя, воплескі Джордж Марцін — фартэпіяна

Цікавы факт Тэкст песні быў чыстай фантазіяй, бо ў Вялікабрытаніі пачатку 1960-х тэлефоны для моладзі былі практычна недаступныя. Сам Ленан у адным з інтэрв'ю прызнаўся, што ён «не званіў дзяўчыне ані разу ў жыцці. Бо тэлефоны не былі часткай жыцця брытанскіх падлеткаў».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:The Beatles