Ваенны саюз Гродзенскай губерні — грамадска-палітычная арганізацыя. Існаваў з восені 1917 да 1918 года у Петраградзе на прынцыпах пазапартыйнасці, пазасаслоўнасці, пазанацыянальнасці. Аб’ядноўваў салдат, чыноўнікаў і афіцэраў — ураджэнцаў Гродзенскай губерні. Задачы: усебаковая дапамога членам саюза і іх сем’ям, падрыхтоўка да вяртання на радзіму, уладкаванне там і інш. Кіруючы орган — Цэнтральны камітэт. Меў пададдзелы і групы ў дзеючай арміі, але быў нешматлікі. Выдаваў лістоўкі і адозвы з выкладаннем сваіх задач і мэт, члены саюза прымалі ўдзел у рабоце з’ездаў воінаў-беларусаў розных франтоў. Падтрымліваў цесныя сувязі з «Саюзам грамадзян Гродзенскай губерні».
Літаратура
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:Гісторыя Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:З’явіліся ў 1917 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе