Юрый Валер’евіч Чарняке́віч (нар. , Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі мовазнаўца, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (2017).
Біяграфія Нарадзіўся года ў Пінску Брэсцкай вобласці. У 2004 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» з дадатковай спецыяльнасцю «Дзіцячая і юнацкая журналістыка» і атрымаў кваліфікацыю «настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дзіцячы і юнацкі журналіст». У 2008 годзе закончыў аспірантуру гэтага ж універсітэта.
У 2015—2017 гадах працаваў аглядальнікам газеты «Культура». З 2017 года працуе на кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДПУ імя М. Танка, дзе займае пасаду старшага выкладчыка.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя інтарэсы — беларуская і славянская лінгвістыка, дыялекталогія і этналінгвістыка.
Сям'я У шлюбе з літаратуразнаўцай Аксанай Пятроўнай Чарнякевіч (па нараджэнні Бязлепкінай; нар. 1981).
Крыніцы
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1979 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінску