Брацкі завулак — завулак у Заводскім раёне Мінска. Названы ў гонар Брацка ў Сібіры. Пачынаецца скрыжаваннем з вуліцай Несцерава, перасякае вуліцы Пажарскага, Арцёма, Барвовую і ідзе да скрыжавання з вуліцай Чакаліна. Пераважна забудаваны дамамі сядзібнага тыпу.
Цікавыя факты Калі Мінск быў у складзе Расійскай імперыі, Брацкі завулак існаваў у іншым месцы, прыкладна там, дзе сёння знаходзяцца рэстаран «Журавінка» і гімназія № 24, і лічыўся афіцыйнай паўночна-ўсходняй мяжой цэнтра горада. Імя завулак атрымаў ад аднаго з рэлігійных брацтваў. 16 верасня 1916 г. гэты завулак падвергся нямецким бамбардзіроўкам. Пасля рэвалюцыі быў пераназваны ў Таварыскі, а пазней застаўся ў якасці безназоўнага праезду. Пры будаўніцтве Паўночнага пасёлка тапонім адрадзіўся ў новым месцы і ў гонар горада ў Сібіры, як многія іншыя назвы ў гэтым пасёлку. У 2023 годзе з’явілася інфармацыя, што на скрыжаванні Брацкага завулка і вуліцы Арцёма плануюць арганізаваць рэкрэацыйную зонуДарья Иванова. Пересечение ул. Артема и пер. Братского в Заводском станет новой зоной отдыха // Блог «Дзен» агентства Минск-Новости, 18 мая 2023 . У цяперашні час там знаходзіцца сквер ЛужокПаводле карт Яндэкс.
Крыніцы
Спасылкі
Брацкі завулак на АТО.ВУ Брацкі завулак у базе даных Геадзэн Брацкі завулак на фотаграфіях 2025 г.
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)